Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў выпускныя ўрачыстасці Мінскага духоўнага вучылішча

24 чэрвеня 2018
24 июня в Духовно-образовательном центре Белорусской Православной Церкви состоялся торжественный выпускной Акт Минского духовного училища. Перед началом торжественного мероприятия в академическом храме в честь святителя Кирилла Туровского была совершена Божественная литургия, которую возглавил митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

24 чэрвеня 2018 года ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся ўрачысты выпускны Акт Мінскага духоўнага вучылішча. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў акадэмічным храме ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага была здзейснена Бажественная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма апостала Андрэя Першазванага ў горадзе Мінску протаіерэй Пётр Дзем'янчук; дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і выкладчыкі вучылішча ў свяшчэнным сане.

За Літургіяй маліліся выпускнікі духоўнага вучылішча, выкладчыкі, настаўнікі і члены іх сем'яў.

Богаслужэбныя спевы выканаў зводны хор Мінскіх духоўных школ пад кіраўніцтвам Наталлі Мядзведзь, а таксама мужчынскі хор Мінскай духоўнай акадэміі пад кіраваннем Шляхтава Андрэя.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Іаан Задарожын.

Па заканчэнні богаслужэння ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі прайшоў урачысты выпускны Акт, на якім мітрапаліт Павел уручыў дыпломы і падзякі выпускнікам, пасля чаго адбыўся святочны канцэрт.

Church.by