Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Архіерэйскага савета Мінскай мітраполіі

21 мая 2019
Архипастыри обсудили вопросы подготовки и проведения торжеств по случаю 30-летия образования Белорусского Экзархата. Совет назначил проведение празднеств на 29 сентября этого года.

top.jpg

21 мая 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае пасяджэнне Архіерэйскага савета Мінскай мітраполіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, галава Мінскай мітраполіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі. Прысутнічаў таксама протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення спраў Мінскай Экзархіі, сакратар Архіерэйскага савета.

Архіпастыры абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі і правядзення ўрачыстасцяў з нагоды 30-годдзя ўтварэння Беларускага Экзархату. Савет прызначыў правядзенне свят на 29 верасня гэтага года і зацвердзіў кандыдатуры членаў адпаведнага аргкамітэта.

Быў таксама разгледжаны шэраг бягучых пытанняў парафіяльнага і царкоўна-грамадскага жыцця.

Church.by