Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі

18 сакавіка 2017
17 марта в историко-культурном православном центре «Открытие» в Москве состоялось заседание комиссии Межсоборного присутствия по церковному просвещению и диаконии. Работу заседания возглавил митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

17 сакавіка 2017 года ў гісторыка-культурным праваслаўным цэнтры «Открытие» ў Маскве адбылося пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі.

Працу пасяджэння ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

У сувязі з рэструктурызацыяй Міжсаборнай прысутнасці яе Прэзідыум на сваім пасяджэнні 30 студзеня 2017 года зацвердзіў новы склад камісій. Да загадвання камісіі па царкоўнай асвеце і дыяканіі былі аднесены тэмы, прысвечаныя катэхізацыі, місіі, працы з моладдзю, рэлігійнай адукацыі і дзейнасці нядзельных школ, царкоўнаму сацыяльнаму і дабрачыннаму служэнню.

Старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый прадставіў вынікі дзейнасці камісіі па пытаннях духоўнай адукацыі і рэлігійнай асветы, якая дзейнічала да рэструктурызацыі.

На разгляд удзельнікам новай Камісіі былі прадстаўлены 12 тэм, якія, у прыватнасці, тычыліся пытанняў місіі сярод падлеткаў, сацыяльнага служэння сярод мігрантаў, валанцёрскага служэння ў Рускай Праваслаўнай Царкве.

Па выніках дыскусіі і разгляду прапанаваных тэм былі арганізаваны рабочыя групы для дэталёвай працы па асобных пытаннях і складзены план работы Камісіі, які прадугледжвае, у тым ліку правядзенне канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, як у Маскве, так і ў рэгіёнах.

Патриархия.ru / Church.by