Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

26 чэрвеня 2019
26 июня под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, ректора Института теологии Белорусского государственного университета, состоялось заседание Совета Института теологии.

top.jpg

26 чэрвеня 2019 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.

У гэты дзень на пасяджэнні ўпершыню прысутнічаў новы член Савета — Іван Іванавіч Янушэвіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ.

У пачатку пасяджэння была зацверджана справаздача старшыні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі.

Члены Савета разгледзелі праграму ўступнага іспыту для тых, хто паступае на II ступень вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці 1 - 21 80 01 «Тэалогія».

Савет зацвердзіў графік адукацыйнага працэсу і рабочых навучальных планаў, а таксама пералік навучальных дысцыплін па выбары і спецкурсаў на 2019/2020 навучальны год.

Было зацверджана размеркаванне выпускнікоў 2019 года.

Шэраг выпускнікоў быў рэкамендаваны для паступлення ў магістратуру і аспірантуру.

Church.by