Навігатар: /

Мітрапаліт Павел сустрэўся з Паслом Азербайджана ў Беларусі

01 чэрвеня 2017
1 июня в Минском епархиальном управлении состоялась встреча митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, и Чрезвычайного и Полномочного Посла Азербайджанской Республики в Республике Беларусь господина Латифа Сейфаддин оглу Гандилова.

top.jpg

1 чэрвеня 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадара Латыфа Сейфадзін аглу Гандзілава.

З боку Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сустрэчы прынялі ўдзел: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч) і сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

Сустрэча насіла характар знаёмства. Патрыяршы Экзарх і кіраўнік азербайджанскай дыпламатычнай місіі абмеркавалі шэраг пытанняў, выказалі ўзаемную павагу, абмяняліся пажаданнямі здароўя, міру і дабрабыту.  

Church.by