Навігатар: /

Мітрапаліт Павел сустрэўся з прадстаўнікамі рабочай групы «Прымірэнне ў Еўропе — задача Цэркваў ва Украіне, Беларусі, Польшчы і Германіі»

29 лістапада 2018
28 ноября в Минском епархиальном управлении состоялась встреча митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, с представителями рабочей группы «Примирение в Европе — задача Церквей в Украине, Беларуси, Польше и Германии».

top.jpg

28 лістапада 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з прадстаўнікамі рабочай групы «Прымірэнне ў Еўропе — задача Цэркваў ва Украіне, Беларусі, Польшчы і Германіі».

Рабочая група дзейнічае з 1996 года. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў Германіі, Польшчы, Беларусі і Украіны. Беларуская Праваслаўная Царква прадстаўлена ў групе з самага пачатку існавання праекта. Мэтай групы з'яўляецца пошук шляхоў узаемадзеяння хрысціянскіх канфесій ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе і супрацоўніцтва ў вырашэнні грамадска-рэлігійных і сацыяльных праблем у гэтым рэгіёне.

У сустрэчы з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі прынялі ўдзел: старшыня рабочай групы «Прымірэнне» архіепіскап Люблінскі і Холмскі Авель (Польская Праваслаўная Царква), святар Міхаіл Дзмітрук (Польская Праваслаўная Царква), ксёндз Зігфрыд Глезер (Рымска-Каталіцкая Царква), а таксама Мікалай Аляксандравіч Матрунчык, дырэктар Міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне», кіраўнік брацтва Трох Віленскіх мучанікаў у горадзе Мінску. З боку Беларускай Праваслаўнай Царквы удзел у размове прынялі: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства, і протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі.

Бакі абмеркавалі шэраг тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, і абазначылі перспектывы далейшага ўзаемадзеяння. Была дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні ў Мінску міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням міжканфесійнага дыялогу і міратворчасці. У завяршэнне адбыўся абмен памятнымі падарункамі.

Church.by