Навігатар: /

Мітрапаліт Павел выказаў падзяку Свяцейшаму Патрыярху Кірылу за віншаванне з 40-годдзем іерэйскай хіратоніі

07 мая 2018
Митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, выразил благодарность Святейшему Патриарху Московскому и всея Руси Кириллу за поздравление с 40-летием иерейской хиротонии.

top.jpg

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў падзяку Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за віншаванне з 40-годдзем іерэйскай хіратоніі.

Тэкст віншавання

Яго Свяцейшасці,

Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі

КІРЫЛУ

Ваша Свяцейшасць, Свяцейшы Уладыка і міласэрны Айцец!

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

Пачціва прашу Вас прыняць сардэчную падзяку за Ваша віншаванне да дня 40-годдзя маёй іерэйскай хіратоніі.

Вашу Першасвяціцельскую ўвагу да мяне, нявартага Вашага паслушніка, і Ваш асабісты прыклад шчырага служэння Богу заўсёды натхнялі мяне на працу на славу Святой Царквы і ўмацоўвалі ў пропаведзі евангельскага дабравесця.

Усведамляючы вялікую адказнасць перад Богам і Ваша давернае стаўленне да мяне, з Божай дапамогай, буду рабіць усё магчымае, каб захоўвалася адзінства нашай Царквы і на беларускай зямлі няўхільна абвяшчалася Евангелле Хрыстовае, умацоўваліся прыходскія абшчыны і будаваліся храмы Божыя, а людзі маглі жыць, працаваць і свабодна ўзносіць малітвы да Госпада, мацуючы выратаванне сваіх душ.

Мы старанна молімся, каб Гасподзь захаваў усіх нас у лоне адзінай і Святой Рускай Праваслаўнай Царквы пад Вашым Першасвяціцельскім амафорам.

Малітоўна жадаю Вам, Ваша Свяцейшасць, добрага здароўя, благаславёнага даўгалецця, бадзёрасці духу, крэпасці сіл і невычарпальнай благадатнай дапамогі ад Госпада Уседзяржыцеля ў Вашым высокім і адказным Першасвяціцельскім служэнні.

Прашу Вашага Першасвяціцельскага благаславення і малітваў.

Вашай Свяцейшасці няварты паслушнік

Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

7 мая 2018 года,

горад Мінск

 Church.by