Навігатар: /

Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне протаіерэю Сергію Нагіх у сувязі са смерцю жонкі

14 студзеня 2017
Митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, выразил соболезнование настоятелю прихода храма Преображения Господня в деревне Острошицкий Городок протоиерею Сергию Нагих в связи с кончиной супруги.

top.jpgМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне настаяцелю прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Астрашыцкі Гарадок протаіерэю Сергію Нагіх у сувязі са сконам жонкі.

Ваша Высокапрападобнасць, шаноўны айцец Сергій!

Прыміце маё шчырае спачуванне з напаткаўшым Вас горам — заўчаснай смерцю Вашай набожнай жонкі Ларысы.

Сыход з жыцця гэтак блізкага і каханага чалавека — гэта заўсёды вялікая бяда ў сям'і, звязаная з глыбокімі перажываннямі.

Хай будуць Вам суцяшэннем словы прамудрага Саламона: «Праведнік, калі і заўчасна памрэ, будзе ў супакоі».

Сардэчна падзяляю Вашу тугу і ўзношу свае малітвы да Усяміласцівага Госпада аб упакаенні новаспачылай Ларысы у сялібах Праведных. Няхай даруе ёй Гасподзь Царства Нябеснае, а Вам жадаю моцы духу.

З глыбокім павагай і малітоўным спачуваннем

+ Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Church.by