Навігатар: /

Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча

29 студзеня 2017
В ночь с 27 на 28 января после болезни ушел из земной жизни народный артист Беларуси Александр Тиханович. Митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, выразил соболезнование вдове и дочери почившего.

top.jpgУ ноч з 27 на 28 студзеня пасля хваробы пайшоў з зямнога жыцця народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне ўдаве і дачцэ памерлага.

Ядвізе Канстанцінаўне Паплаўскай
і Анастасіі Аляксандраўне Ціхановіч

Паважаныя Ядвіга Канстанцінаўна і   Анастасія Аляксандраўна!

Прыміце маё шчырае і глыбокае спачуванне ў сувязі са смерцю вашага мужа і бацькі, Аляксандра Рыгоравіча Ціхановіча. Сумная вестка аб яго смерці схіляе ўсіх, хто ведаў Аляксандра Рыгоравіча, да малітвы аб яго несмяротнай душы і ўдзячнай памяці аб ім.

Не раз ён прымаў удзел у дабрачынных ініцыятывах Праваслаўнай Царквы, і гэта было арганічным праяўленнем яго шчырай веры ў Бога. Многія памятаюць яго як частага паломніка Жыровіцкай абіцелі, а праваслаўныя мінчане ведалі Аляксандра Рыгоравіча як сціплага, глыбока веруючага прыхаджаніна.

Веру, што ні адна яго добрая справа не будзе забытая ў Бога, і Гасподзь даруе яму Сваё Нябеснае Царства.

Вечная памяць новаспачыламу рабу Божаму Аляксандру!

+ Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Church.by