Навігатар: /

Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю протаіерэя Іаана Харашэвіча

06 мая 2020
Митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, выразил соболезнование в связи с кончиной протоиерея Иоанна Хорошевича, настоятеля Марии-Магдалининского храма города Минска.

top.jpg

Харашэвіч Марыі Ігнацьеўне

Родным і блізкім протаіерэя Іаана ХАРАШЭВІЧА

Духавенству і прыхаджанам храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў горадзе Мінску

 Шаноўная Марыя Ігнацьеўна!

Дарагія айцы, браты і сёстры!

Хрыстос Уваскрэс!

Глыбока засмучаны журботнай весткай пра смерць мітрафорнага протаіерэя Іаана Харашэвіча. Шчыра спачуваю Вам, Вашым родным і блізкім, кліру храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў горадзе Мінску, асірацелай пастве айца Іаана.

Протаіерэй Іаан Харашэвіч з'яўляўся адным з найстарэйшых святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы. У няпростыя гады ліхалецця, калі вернікі падвяргаліся пераследам, Іаан Аляксандравіч выбраў добрую сцяжыну служэння Госпаду і спадобіўся прыняцця свяшчэннага сану. Промыслам Уседзяржыцеля айцец Іаан на працягу доўгага часу здзяйсняў сваё свяшчэнніцкае служэнне ў розных краінах, і ўсюды яго успамінае ўдзячная паства як добрага пастыра, які быў годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова ісціны (2 Цім. 2:15).

Айцец Іаан унёс годны ўклад у адраджэнне царкоўнага жыцця ў Беларусі. Яго намаганнямі быў адкрыты і адноўлены старадаўні Марыі-Магдалінскі храм горада Мінска, добраўпарадкавана прыхадская тэрыторыя, створана дружная абшчына, аб'яднаная любоўю да Бога і блізкіх. Дбайная праца айца Іаана на духоўнай ніве была адзначана як царкоўнымі, так і дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Уваскрэслы Гасподзь наш Іісус Хрыстос няхай паглядзіць на стараннасць свайго спачылага служыцеля, усяліць у абіцелі нябесныя і ўчыніць новаспачыламу протаіерэю Іаану вечную памяць!

З глыбокім спачуваннем

+ Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

6 мая 2020 года

Church.by