Мітрапаліт Веніямін азнаёміўся з жыццём праваслаўнага Гомеля [абноўлена]
08 лістапада 2020 В ходе своего первого архипастырского визита в Гомельскую епархию митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совместно с архиепископом Гомельским и Жлобинским Стефаном и епископом Светлогорским Амвросием совершил ряд рабочих визитов.Падчас свайго першага архіпастырскага візіту ў Гомельскую епархію 8 лістапада 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, сумесна з архіепіскапам Гомельскім і Жлобінскім Сцяфанам і вікарыем Гомельскай епархіі епіскапам Светлагорскім Амвросіем здзейсніў шэраг рабочых візітаў.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі мітрапаліт Веніямін наведаў музей незабыўнага ўладыкі Арыстарха (Станкевіча; † 2012), у якім захоўваюцца богаслужэбныя аблачэнні, кнігі, асабістыя рэчы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць розныя этапы жыцця архіепіскапа, з пачатку яго дзейнасці аж да апошніх дзён.
Уладыка Арыстарх доўгія гады прысвяціў духоўнаму служэнню Гомельшчыне. Ён быў першым архіпастырам адноўленай у 1990 годзе Гомельскай епархіі, ганаровым грамадзянінам Гомеля.
Затым Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы гасцінна сустрэлі ў епархіяльным моладзевым цэнтры.
Старшыня моладзевага аддзела іерэй Дзімітрый Мельнікаў азнаёміў мітрапаліта Веньяміна з дзейнасцю аддзела, распавёўшы аб самых яркіх і значных мерапрыемствах. На працягу многіх гадоў адной з такіх падзей з'яўляецца летні злёт моладзі, які збірае на чатыры дні разам дзяцей з Беларусі, Расіі і Украіны для ўдзелу ў начных богаслужэннях, майстар-класах, спартыўных гульнях і спаборніцтвах, інтэлектуальных і музычных гульнях і многім другім.
Моладзь епархіі рэгулярна бярэ ўдзел у калядных і велікодных епархіяльных балях, у інтэлектуальнай гульні «Берашыт», а таксама ў духоўна-асветніцкіх мерапрыемствах у рамках праекта «Дзень сям'і, любові і вернасці». Штомесяц з удзелам епархіяльнай моладзі адбываецца мноства акцый, накіраваных на сацыяльную падтрымку насельніцтва, аказанне дабрачыннай дапамогі сацыяльным аб'ектам і людзям, якія жывуць у нястачы.
У будынку моладзевага цэнтра ўладыка Веніямін наведаў епархіяльную бібліятэку, а таксама занятак дзіцячага хору нядзельнай школы Петра-Паўлаўскага сабора.
Архіепіскап Сцяфан разам з кіраўніком інфармацыйнага аддзела протаіерэем Алегам Кастрамой і старшынёй аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі протаіерэем Арцеміем Крывіцкім прэзентавалі ўнікальнае выданне «Летапіс Гомельскай епархіі», прысвечанае 95-годдзю стварэння і 30-годдзю з дня адраджэння Гомельскай епархіі.
Протаіерэй Алег Кастрама азнаёміў уладыку Экзарха з дзейнасцю аддзела, прадэманстраваўшы друкаваныя выданні епархіі, распавёў аб штогадовым хрэсным ходзе да месца былога (цяпер разбуранага) Макар'еўскага манастыра, а таксама пра абноўлены сайт Гомельскай епархіі.
На працягу дня Патрыяршы Экзарх наведаў таксама епархіяльныя біблейска-багаслоўскія курсы. Рэктар курсаў протаіерэй Вадзім Качан распавёў аб працы курсаў, на якіх паглыблена вывучаецца Свяшчэннае Пісанне, веравучэнне Праваслаўнай Царквы і яе гісторыя, асвойваюцца Асновы праваслаўнай педагогікі.
Таксама Высокапраасвяшчэннейшы Веніямін наведаў будынак епархіяльнага ўпраўлення, азнаёміўся з дзейнасцю епархіяльных аддзелаў, агледзеў музей старадаўніх абразоў і старажытных антымінсаў, пазнаёміўся з працай епархіяльных рэстаўратараў.
Сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, настаяцель дамовага храма ў гонар Сабора усіх Беларускіх святых, распавёў пра калекцыі ўнікальных абразоў, што ўпрыгожваюць храм і адлюстроўваюць багацце мастацкай, эстэтычнай і духоўнай спадчыны беларускага народа.
У завяршэнне візіту ў Гомельскую епархію мітрапаліт Веніямін наведаў Мікольскі мужчынскі манастыр у Гомелі, дзе пагутарыў з браціяй і здзейсніў ліцію на магіле незабыўнага архіепіскапа Арыстарха (Станкевіча).
Намеснік Мікольскага манастыра епіскап Светлагорскі Амвросій на малітоўную памяць аб візіце ў Гомельскую епархію падарыў уладыку Веніяміну святы абраз.