Мітрапаліт Веніямін наведаў 30-ю Чырванасцяжную асобную чыгуначную брыгаду ў горадзе Слуцку
26 верасня 2021 26 сентября 2021 года митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, временно управляющий Слуцкой епархией, посетил 30-ю Краснознамённую отдельную железнодорожную бригаду в городе Слуцке, которая в нынешнем году отмечает 80-летие со дня основания.26 верасня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, наведаў 30-ю Чырванасцяжную асобную чыгуначную брыгаду ў горадзе Слуцку, якая сёлета адзначае 80-годдзе з дня заснавання.
Патрыяршага Экзарха сустрэў і суправаджаў камандзір 30-й Чырванасцяжнай асобнай чыгуначнай брыгады палкоўнік Юрый Юндзель.
Уладыка Веніямін і палкоўнік Юрый Юндэль, а таксама асобы, якія іх суправаджалі, наведалі музей Транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі брыгады, а затым архіпастыр азнаёміўся з жыццём і побытам часці.
У памяць пра падзею камандзір 30-й Чырванасцяжнай асобнай чыгуначнай брыгады і ўладыка Экзарх абмяняліся памятнымі падарункамі.
***
30-я Чырванасцяжная асобная чыгуначная брыгада была сфарміравана 14 ліпеня 1941 года ў горадзе Мічурынску Тамбоўскай вобласці. З 24 ліпеня часці злучэння ўвайшлі ў склад Паўночна-Заходняга фронту. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд з 1941 па 1944 год асабісты састаў брыгады выконваў баявыя задачы па прыкрыцці і аднаўленні чыгунак. З красавіка 1944 па 1950 год вайскоўцы брыгады займаліся аднаўленнем разбуранай чыгуначнай гаспадаркі Данбаса. У сакавіку 1965 года кіраванне злучэння прыбыло на тэрыторыю БССР. Усяго воінамі-чыгуначнікамі брыгады ўведзена ў строй у Рэспубліцы Беларусь больш за 150 кіламетраў новых, 320 кіламетраў другіх і 500 кіламетраў пад'язных чыгуначных пуцей. Пабудаваны два сярэдніх і шэсць малых мастоў, 15 шляхаправодаў, 40 аб'ектаў транспартнага прызначэння. З першых дзён Чарнобыльскай трагедыі вайскоўцы брыгады працавалі ў непасрэднай блізасці ад чацвёртага энергаблока ЧАЭС, падводзячы да яго чыгуначныя пуці. Асабісты састаў злучэння ўдзельнічаў у будаўніцтве новага чыгуначнага вакзала ў Мінску, мемарыяльнага комплексу на Востраве Мужнасці і Смутку ў сталіцы Беларусі і іншых значных аб'ектаў.