Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін наведаў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах

06 ліпеня 2021
6 июля 2021 года митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, посетил Республиканский научно-практический центр детской онкологии, гематологии и иммунологии в Боровлянах.

top.jpg

6 ліпеня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах.

Архіпастыра суправаджалі старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні БПЦ, настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску протаіерэй Кірыл Шолкаў; настаяцель храма Жыццепачатнай Троіцы ў пасёлку Бараўляны Мінскага раёна, благачынны 3-й Мінскай раённай царкоўнай акругі протаіерэй Андрэй Круцялёў і клірыкі 3-га раённага благачыння.

Патрыяршы Экзарх здзейсніў малебен перад абразом Божай Маці «Усецарыца», а затым звярнуўся да персанала цэнтра са словам настаўлення. Усім, хто працуе ў РНПЦ, мітрапаліт Веніямін падзякаваў за годную працу, якая патрабуе вялікай сілы і любові да пакутных дзяцей, пажадаўшы медыцынскім работнікам, пацыентам і іх бацькам душэўных і цялесных сіл.

Работнікам цэнтра, якія асабліва папрацавалі ў перыяд пандэміі Covid-19, былі ўручаны царкоўныя ўзнагароды — граматы Патрыяршага Экзарха.

Дырэктару РНПЦ Анжаліцы Сонцавай архіпастыр перадаў у дар установе ікону Божай Маці «Усецарыца».

Кіраўнік цэнтра ад імя калектыву і пацыентаў падзякавала ўладыку Веніяміну за візіт і паднесла ў дар карціну і зборнік казак, напісаных маленькімі пацыентамі РНПЦ.

Візіт завяршыўся наведваннем капліцы ў гонар Уваскрашэння праведнага Лазара Чатырохдзённага, размешчанай на першым паверсе РНПЦ, дзе ўладыка пагутарыў з пацыентамі і сёстрамі міласэрнасці.

Church.by