Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін наведаў сярэднюю школу №37 горада Мінска

09 красавіка 2021
Визит состоялся в рамках реализации программы сотрудничества между Министерством образования Республики Беларусь и Белорусской Православной Церковью, а также образовательного проекта Минобразования «Школа активного гражданина».

top.jpg

8 красавіка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў сярэднюю школу №37 горада Мінска.

Візіт адбыўся ў рамках рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой, а таксама адукацыйнага праекта Мінадукацыі «Школа актыўнага грамадзяніна».

Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы з караваем і кветкамі сустрэлі дырэктар школы Аксана Уладзіміраўна Андрэева і навучэнцы.

Далей адбылася сустрэча мітрапаліта Веньяміна з васьмікласнікамі і дзевяцікласнікамі на тэму «Духоўна-маральныя каштоўнасці», у ходзе якой Патрыяршы Экзарх распавёў аб тым, што такое маральнасць і пра яе рэгулючую ролі ў жыцці грамадства. Затым архіпастыр акцэнтаваў увагу на значнасці духоўных каштоўнасцяў, іх сэнсастваральнай ролі ў жыцці чалавека, народа, дзяржавы, раскрыў вытокі фарміравання традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа.

Напрыканцы сустрэчы мітрапаліт Веніямін адказаў на пытанні навучэнцаў. Юнакоў і дзяўчат цікавілі пытанні пра сэнс жыцця, прызначэнне чалавека, свабоду і адказнасць за свой лёс. Рабяты таксама закранулі тэмы рэлігіі, у тым ліку жыцця Праваслаўнай Царквы.

Пасля сустрэчы з навучэнцамі архіпастыр пагутарыў з педагагічным калектывам школы і абмеркаваў актуальныя пытанні сучаснай адукацыі. У гутарцы ён адзначыў значнасць месца настаўніка ў жыцці грамадства, асаблівую ролю настаўніка ў фарміраванні асобы вучня, акцэнтаваў увагу на важнасці працы педагогаў у духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення. У завяршэнне мітрапаліт Веніямін падаў архіпастырскае благаславенне калектыву школы на далейшую працу і падарыў абраз свяціцеля Мікалая.

Напрыканцы сустрэчы Патрыяршы Экзарх пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей. У памяць аб сустрэчы было зроблена сумеснае фота з настаўнікамі і навучэнцамі.

Church.by