Мітрапаліт Веніямін наведаў Успенскі Жыровіцкі манастыр
04 мая 2021 4 мая 2021 года, во вторник Светлой седмицы, Успенский Жировичский мужской монастырь посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин. Предстоятель Белорусской Православной Церкви в сослужении наместника обители архиепископа Новогрудского и Слонимского Гурия и епископа Лидского и Сморгонского Порфирия совершил Божественную литургию в Успенском соборе обители.4 мая 2021 года, у аўторак Светлай сядміцы, Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр па традыцыі наведаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы ў саслужэнні намесніка абіцелі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя адслужыў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы манастыра.
Архіпастырам саслужылі насельнік Жыровіцкага манастыра архімандрыт Барыс (Пірог), загадчык кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай семінарыі прафесар протаіерэй Віталь Антонік, памочнік намесніка манастыра протаіерэй Дзімітрый Сёмуха, рэктар Духоўнай школы протаіерэй Віктар Васілевіч, духавенства Навагрудскай епархіі, выкладчыкі семінарыі і насельнікі манастыра ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.
За богаслужэннем, зважаючы на руплівую працу ў славу Маці-Царквы і да дня Святой Пасхі богаслужэбна-іерархічных узнагарод былі ўдастоены наступныя выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі і насельнікі Жыровіцкай абіцелі:
- права служэння Бажэственнай літургіі з адкрытымі царскімі варотамі па «Ойча наш...» — протаіерэй Віталь Антонік;
- права нашэння нагруднага крыжа з упрыгожваннямі — ігумен Ермоген (Панасюк);
- права нашэння паліцы — іераманах Яўстафій (Халіманкоў);
- права нашэння паліцы — іераманах Амфілохій (Навоеў);
- права нашэння набедраніка — іераманах Піцірым (Дудкін).
Пасля адпуста Літургіі мітрапаліт Веніямін узначаліў Велікодны Хрэсны ход вакол храма. Затым Патрыяршага Экзарха павіншаваў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і паднёс прадстаяцелю БПЦ памятныя падарункі.
Далей мітрапаліт Веніямін павіншаваў багамольцаў са святам Светлага Хрыстовага Уваскрасення, пажадаўшы захоўваць і прымнажаць велікодную радасць, а таксама кожнаму ўручыў падарункі.
У сваю чаргу Патрыяршага Экзарха ад імя Мінскай духоўнай семінарыі павіншавалі рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч, выкладчыкі і выхаванцы семінарскай нядзельнай школы і паднеслі яму велікодныя сувеніры.
Пасля святочнай трапезы ў адрэстаўраваным першым брацкім корпусе манастыра адбылося адкрыццё экспазіцыі і фотавыставы «Шлях даўжынёю ў жыццё», прысвечаных памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Экспазіцыя ўключае асабістыя рэчы і аблачэнні ўладыкі, прадметы царкоўнага начыння. Фотавыстава ўвабрала ў сябе 52 стэнды з фотаздымкамі, падзеленымі на дзевятнаццаць тэматычных груп. Яны суправаджаюцца цытатамі з пісьмовай спадчыны, пропаведзяў і інтэрв'ю першага Патрыяршага Экзарха Беларусі.
Пасля адкрыцця выставы архіпастыры накіраваліся ў заасад «Эдэмскі сад». Тут мітрапаліт Веніямін здзейсніў чын асвячэння новазбудаванай капліцы ў гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці. Заасад з'яўляецца манастырскім падворкам, куды прыязджаюць як паломнікі, так і турысты. З гэтага часу на тэрыторыі заасада можна будзе не толькі прагуляцца па цяністай алеі, палюбавацца самымі разнастайнымі жывёламі, падыхаць свежым паветрам, але яшчэ і памаліцца ў цішыні пры спевах птушак і ў асяроддзі цудоўнай прыроды.
Падчас візіту на Жыровіцкую зямлю мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін уручыў усім папрацаваўшым пры падрыхтоўцы да юбілейных урачыстасцяў Жыровіцкай абіцелі, уладкаванні капліцы і адкрыцці памятнай экспазіцыі юбілейныя медалі ў гонар 500-годдзя Жыровіцкага Успенскага манастыра і падзякі Патрыяршага Экзарха.