Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін наведаў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

02 кастрычніка 2020
1 октября митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, в сопровождении архиепископа Витебского и Оршанского Димитрия посетил Витебский государственный университет имени П.М. Машерова.

top.jpg

1 кастрычніка 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у суправаджэнні архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя наведаў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава.

Архіпастыраў суправаджалі: сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Рэзановіч і прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Дзімітрый Савіч.

Гасцей сустрэла рэктар універсітэта Валянціна Багатырова, якая выказала архіерэям сардэчную падзяку за тое, што яны змаглі знайсці час на наведванне ВНУ, нягледзячы на свой шчыльны графік. Валянціна Васільеўна правяла аглядную экскурсію па будынку ўніверсітэта, распавяла аб факультэтах, студэнтах, выкладчыках, а таксама пра гісторыю навучальнай установы. У кабінеце рэктара адбылася гутарка пра ўзаемадзеянне Царквы з Віцебскім дзяржуніверсітэтам.

Напрыканцы сустрэчы мітрапаліт Веніямін асвяціў рэктарскі кабінет, а Валянціна Васільеўна, у сваю чаргу, паднесла ў дар Патрыяршаму Экзарху і архіепіскапу Дзімітрыю карціны з выявай храмаў Віцебска.

Church.by