Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў

24 мая 2021
24 мая, в день памяти святых равноапостольных Кирилла и Мефодия, Святейший Патриарх Кирилл отмечает день своего тезоименитства.

top.jpg

 

 

 

 

 

 

 

ЯГО СВЯЦЕЙШАСЦІ

СВЯЦЕЙШАМУ ПАТРЫЯРХУ

МАСКОЎСКАМУ І ЎСЯЕ РУСІ КІРЫЛУ

 

Ваша Свяцейшасць,

Свяцейшы Уладыка і Айцец!

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

З сыноўняй любоўю віншуем Вас з Днём Ангела ад імя епіскапату, святароў, манаскіх асоб і міран Беларускай Праваслаўнай Царквы!

У гэты дзень, услаўляючы подзвіг святых роўнаапостальных вучыцеляў Славянскіх, мы ўзносім нашы асабліва цёплыя малітвы аб Вашай Святыні і ад усёй душы жадаем, каб ваша высокае служэнне было адзначана пячаткай свяціцельскай руплівасці і багамудрай цвёрдасці асветніка славян святога Кірыла.

Сардэчна дзякуем Вам, Ваша Свяцейшасць, за Вашу айцоўскую любоў і малітоўную падтрымку беларускага народа. Горача просім нашага Нябеснага Архіпастыра і Начальніка ўмацаваць асаблівай благадаццю ўзначаленне Вамі Святой Рускай Праваслаўнай Царквы на многія гады.

У гэты ўрачысты дзень мы, верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы, жадаем Вашай Свяцейшасці моцнага здароўя і міру душэўнага, дабрабыту і ўсемагутнай дапамогі Божай у вашым Першасвяціцельскім служэнні.

Няхай Усяміласцівы Гасподзь малітвамі Вашага Нябеснага заступніка ўмацуе Вашу Святыню ў Вашай апостальскай працы ў славу Святой Царквы Хрыстовай.

 

Εἰς πολλὰ ἔτη, δέσποτα, Свяцейшы Уладыка!

 

+ ВЕНІЯМІН

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

24 мая 2021 г., г. Мінск