Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у міжнародным круглым стале ў Нацыянальнай акадэміі навук, прысвечаным 200-годдзю Ф. М. Дастаеўскага
28 кастрычніка 2021 Организовали юбилейное мероприятие Национальная академия наук Беларуси, Постоянный комитет Союзного государства и Белорусская Православная Церковь.28 кастрычніка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у міжнародным круглым стале «Ф. М. Дастаеўскі – выдатны пісьменнік, філосаф і рэлігійны мысліцель: да 200-годдзя класіка рускай і сусветнай літаратуры» ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Арганізавалі юбілейнае мерапрыемства Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і Беларуская Праваслаўная Царква.
Удзельнікамі форуму сталі вядучыя навукоўцы і эксперты, прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы і творчых саюзаў. Прадметам абмеркавання былі ключавыя літаратуразнаўчыя, філасофскія і рэлігійныя аспекты творчасці Ф. М. Дастаеўскага, яго значнасці для развіцця сусветнай літаратуры, гуманітарных і філасофскіх ведаў.
Праграма мерапрыемства ўключала пленарную сесію, а таксама працу трох секцый: «Гуманістычныя ідэі і агульначалавечыя каштоўнасці ў творчасці Ф. М. Дастаеўскага на прасторах Саюзнай дзяржавы», «Спадчына Ф. М. Дастаеўскага: філасофскія аспекты» і «Рэлігійныя тэмы і матывы ў творчасці Ф. М. Дастаеўскага».
У прывітальным слове да ўдзельнікаў форуму мітрапаліт Веніямін адзначыў, што выдатныя таленты Фёдара Міхайлавіча выводзяць яго за рамкі нацыянальнай культуры. Яго творы справядліва разглядаюцца як адна з самых яскравых з'яў хрысціянскай цывілізацыі і маюць сусветнае значэнне.
«У сваёй творчасці пісьменнік звяртаецца да асэнсавання таямніцы чалавечага быцця і з дзіўнай глыбінёй апісвае складанасць унутранага ўладкавання герояў сваіх твораў. Іх свет, нягледзячы на ўсю сваю недасканаласць і трагічнасць, перапоўнены глыбокімі сэнсамі, зразуменне якіх магчыма толькі ва ўмовах духоўнага перамянення і вяртання да Бога», – канстатаваў уладыка Экзарх.
Па яго словах, па-за Праваслаўем нельга зразумець ні асобы Дастаеўскага, ні яго творчасці. У сувязі з гэтым асаблівую актуальнасць набывае суработніцтва прадстаўнікоў Царквы і навукоўцаў – даследчыкаў творчасці вялікага пісьменніка як у рамках круглага стала, так і ў цэлым.
«Спадзяюся, шчыры адкрыты дыялог і сумесны пошук дазволяць больш глыбока асэнсаваць і раскрыць духоўнае багацце літаратурнай спадчыны Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, прыцягнуць да яго ўвагу сучаснікаў. Упэўнены, яно не страціць сваёй актуальнасці для многіх новых пакаленняў нават ва ўмовах свету, які імкліва змяняецца» — наказваў архіпастыр.