Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у адкрыцці выстаўкі «Таямніцы беларускага пісьменства» ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі

02 верасня 2021
2 сентября 2021 года митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси,принял участие в открытии выставки «Тайны белорусской письменности» в Национальном историческом музее Республики Беларусь, приуроченной ко Дню белорусской письменности.

top.jpg

2 верасня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у адкрыцці выставы «Таямніцы беларускага пісьменства» ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, прымеркаванай да Дня беларускага пісьменства.

У ліку ганаровых гасцей на адкрыцці экспазіцыі таксама прысутнічалі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, намеснік Міністра культуры Валерый Грамада, іншыя афіцыйныя асобы.

На выставе шырока прадстаўлены прадметы для пісьма X-XX стагоддзяў з калекцыі даследчыка, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», аўтара праекта «У пошуках страчанага» Уладзіміра Ліхадзедава. У ліку экспанатаў — старажытныя пісалы X-XIV стагоддзяў, першыя алоўкі, самыя раннія аўтаматычныя ручкі, пер'ячысткі, пясочніцы, нажы для паперы. У экспазіцыі таксама прадстаўлены, пісьмовыя наборы і чарніліцы ў розных мастацкіх стылях, рэкламныя канцылярскія прадметы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў.

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмой запрасіў адкрыць выставу мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна.

«Кожная выстаўка — гэта плён працы людзей, якія імкнуцца адкрыць для свету, тое, што ім блізка і дорага», — сказаў у сваім прывітальным слове архіпастыр. І асаблівую цікавасць уяўляе развіццё пісьмовай культуры, станаўленне кнігадрукавання. «Менавіта кніга заўсёды была адным з найважнейшых сродкаў захавання духоўнасці народа. Як нашы набожныя продкі захоўвалі Слова Божае, слова духоўнае, якое ўзвышае жыццё чалавека, так і для нас вельмі важна перадаць яго будучым пакаленням. Тым больш, што зараз мы рыхтуемся да Дня беларускага пісьменства. Гэта сімвалічна, гэта значна. І няхай гісторыя нашага народа захоўвае ўсё важнае і патрэбнае для сучаснага чалавека, дапамагае яму зарыентавацца ў выбары правільнага шляху», — сказаў Патрыяршы Экзарх.

На памяць аб наведванні выстаўкі стваральнік калекцыі Уладзімір Ліхадзедаў паднёс уладыку Веніяміну ў дар Біблію, аддрукаваную па тэхналогіях часоў беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Далей Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з экспазіцыяй і адказаў на пытанні журналістаў.

* * *

Для масавага наведвання выстава «Таямніцы беларускага пісьменства» адкрыецца 3 верасня. Наведвальнікі змогуць даведацца, якія спецыяльныя пісьмовыя прыналежнасці утрымліваў чамадан вандроўніка, якая прадукцыя айчынных і замежных вытворцаў карысталася попытам і была ў продажы ў канцылярскіх і папяровых крамах у ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў. Экспазіцыя дазволіць зазірнуць у школьныя класы розных эпох і пазнаёміцца з прыладамі вучняў. Сярод іх сшыткі, простыя, каляровыя і механічныя алоўкі, ручкі і аўтаматычныя ручкі, тачылкі, закладкі, футляры-пеналы і нават парта часоў Аляксандра Пушкіна-ліцэіста.

У далейшым выстава будзе экспанавацца ў вядучых музеях і бібліятэках за мяжой.

Сhurch.by