Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у прэзентацыі кнігі Армэна Сардарава «Храм. Традыцыі сусветнай і беларускай архітэктуры»

23 кастрычніка 2020
23 октября митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, по приглашению Национального исторического музея Республики Беларусь и издательства «Беларусь» принял участие в презентации книги доктора архитектуры, профессора Армена Сардарова «Храм. Традиции мировой и белорусской архитектуры».

top.jpg

23 кастрычніка 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, па запрашэнню Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і выдавецтва «Беларусь» прыняў удзел у прэзентацыі кнігі доктара архітэктуры, прафесара Армэна Сардарава «Храм. Традыцыі сусветнай і беларускай архітэктуры».

У ліку прысутных на прэзентацыі былі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, рэктары вышэйшых навучальных устаноў, прадстаўнікі навуковай і творчай інтэлігенцыі, Каталіцкай Царквы.

Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, мітрапаліт Веніямін адзначыў значнасць ўкладу Армэна Сардарава ва ўмацаванне супрацоўніцтва творчай інтэлігенцыі, прадстаўнікоў навукі і вышэйшай школы з Беларускай Праваслаўнай Царквой, а таксама падзякаваў яму за шматгадовую працу па распаўсюджванню ведаў аб вяршынях сакральнага дойлідства, папулярызацыі высокай духоўнасці ў свеце мастацтва. Уладыка Экзарх падкрэсліў, што новая кніга прафесара Сардарава, прысвечаная ў тым ліку традыцыям беларускай храмавай архітэктуры, з'яўляецца яркім сведчаннем добрага мірнага суіснавання канфесій на беларускай зямлі.

Church.by