Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у рэспубліканскім адкрытым дыялогу «Шматдзетная сям'я — прыярытэт дзяржаўнай сямейнай палітыкі»

22 студзеня 2021
Мероприятие является заключительным этапом дискуссионных площадок с многодетными семьями, которые состоялись в декабре-январе в регионах Беларуси.

top.jpg

22 студзеня 2021 года ў Палацавым ансамблі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» прайшоў Рэспубліканскі адкрыты дыялог «Шматдзетная сям'я — прыярытэт дзяржаўнай сямейнай палітыкі». Мерапрыемства з'яўляецца заключным этапам дыскусійных пляцовак са шматдзетнымі сем'ямі, якія адбыліся ў снежні-студзені ў рэгіёнах Беларусі.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, вітаючы ўдзельнікаў, адзначыў сімвалічнасць таго, што Год народнага адзінства стартуе з вялікага дыялогу са шматдзетнымі бацькамі.

На сустрэчу ў Нясвіж былі запрошаны шматдзетныя бацькі — 20 сем'яў з усіх рэгіёнаў краіны. Для іх гэтая магчымасць ад імя ўсіх мам і тат абмеркаваць меры дзяржаўнай сямейнай палітыкі, разам выпрацаваць прапановы, як гэтыя меры палепшыць.

У прывітальным слове мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі звярнуў увагу на востры дэмаграфічны крызіс у краіне, які і абумовіў такую вялікую ўвагу да тэмы ўмацавання сямейных каштоўнасцяў. Ён адзначыў, што ў спробах укараняць замежны вопыт нельга забываць традыцыі шматдзетнасці і тыя рэсурсы і ініцыятывы Царквы і грамадскасці, якія фарміруюць устаноўкі на адказнае бацькоўства і шлюбную вернасць.

Як адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, сёння ў Беларусі больш за 112 тыс. шматдзетных сем'яў. І іх колькасць пастаянна расце: з моманту ўкаранення такой меры, як сямейны капітал, штогод больш за 20 тыс. дзяцей нараджаюцца трэцімі і наступнымі.

Арганізатарам круглага стала выступіла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сумесна з Мінскім аблвыканкамам.

БЕЛТА Сhurch.by