Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін здзейсніў падзячны малебен у Белдзяржуніверсітэце, прымеркаваны да яго 100-годдзя

22 мая 2021
В совместной молитве, которая предварила вечер духовной музыки, приняли участие более 300 студентов и сотрудников университета, участники архиерейского хора Свято-Духова кафедрального собора города Минска под управлением Виталия Соболевского, а также артисты форума студенческих хоров «Папараць-кветка» из семи высших учебных заведений Минска, Бреста, Гомеля и Витебска.

top.jpg

21 мая 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў падзячны малебен у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з нагоды яго 100-годдзя.

У сумеснай малітве, якая папярэднічала вечару духоўнай музыкі, узялі ўдзел больш за 300 студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта, удзельнікі архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага, а таксама артысты форуму студэнцкіх хораў «Папараць-кветка» з сямі вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Брэста, Гомеля і Віцебска.

Па завяршэнні малебна рэктар БДУ Андрэй Кароль падзякаваў мітрапаліту Веніяміну і ўсім прысутным за сумесную малітву на карысць універсітэта і выказаў упэўненасць, што падобныя мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй ВНУ ў будучыні. Таксама ён падкрэсліў, як важна знаходзіць жыццёвыя арыенціры, абапіраючыся на духоўна-маральныя каштоўнасці нашага народа.

У сваю чаргу мітрапаліт Веніямін у прывітальным слове да прысутных звярнуўся да вытокаў БДУ і ўспомніў заснавальніка ўніверсітэта — Уладзіміра Іванавіча Пічэту. Па словах Патрыяршага Экзарха, першы рэктар БДУ, дзякуючы свайму добраму хрысціянскаму выхаванню і светапогляду здзейсніў значны прарыў у развіцці першага і галоўнага беларускага ўніверсітэта. Уладыка адзначыў важнасць атрымання адукацыі і фарміравання прафесійных якасцяў, падкрэсліўшы пры гэтым, што важным складнікам выпускніка ўніверсітэта павінны быць высокая маральнасць і духоўнасць.

Далей адбыўся канцэрт духоўнай музыкі, на якім прагучалі творы ў выкананні архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага, Народнай харавой капэлы БДУ, Народнага акадэмічнага хору «Белая вежа» БрДТУ, Народнага мужчынскага хору і вакальнай студыі «Шанц» ВДУ імя П. М. Машэрава, Народнай харавой капэлы «Дзянніца» ГДУ імя Ф. Скарыны, студэнцкага хору Cantus Juventae МДЛУ, інтэрнацыянальнага хору «Дамінанта» БДМУ і народнай харавой капэлы БНТУ.

Сімвалічным завяршэннем урачыстага мерапрыемства стала ўручэнне Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту да яго 100-годдзя юбілейнай граматы ад Патрыяршага Экзарха. Таксама ўладыка паднёс у дар універсітэту ікону прападобнай Еўфрасінні Полацкай. «З імем гэтай святой звязаны пачатак асветы зямлі Беларускай, адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, яе жыццё з'яўляецца ўзорам пабожнасці і хрысціянскай духоўна-маральнай сілы», — падкрэсліў архіпастыр. 

Сhurch.by