Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін здзейсніў у Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі малебен на пачатак навучальнага года

06 верасня 2022
Во внимание к самоотверженному труду на благо ближних первый заместитель министра здравоохранения Кроткова Елена Ивановна была удостоена медали Русской Православной Церкви «Патриаршая благодарность».

top.jpg

6 верасня 2022 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен на пачатак навучальнага года ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па дабрачыннасці і сацыяльным служэнні протаіерэй Кірыл Шолкаў і клірык прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» у горадзе Мінску

іерэй Аляксандр Кажальцоў.

Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Вольгі Шолкавай.

За богаслужэннем маліліся першы намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Краткова Алена Іванаўна, супрацоўнікі і выкладчыкі акадэміі.

Пасля заканчэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных са словам навучання.

Затым, зважаючы на самаадданую працу на карысць бліжніх, першы намеснік міністра аховы здароўя Краткова Алена Іванаўна была ўдастоена медаля Рускай Праваслаўнай Царквы «Патрыяршая падзяка».

У завяршэнне ўсім прысутным былі раздадзены абразкі святога праведнага страстацерпца Яўгенія Боткіна.

Church.by