Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін здзейсніў малебен у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалогіі і артапедыі

24 сакавіка 2021
По доброй традиции, Патриарший Экзарх вручил награды Белорусской Православной Церкви врачам и медсестрам, а также преподал сотрудникам РПНЦ травматологии и ортопедии архипастырское благословение на дальнейшие труды во благо ближнего.

top.jpg

Малітвы аб ацаленні хворых і аб усіх працаўніках медыцынскіх устаноў былі ўзнесены 23 сакавіка ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалогіі і артапедыі. Малебен здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Звяртаючыся да медыцынскіх работнікаў перад пачаткам малебна мітрапаліт Веніямін звярнуў увагу на тое, у якой няпростай абстаноўцы давялося працаваць персаналу РНПЦ ва ўмовах пандэміі. «Шмат было складанасцяў з новай хваробай — каронавіруснай інфекцыяй, і пры гэтым трэба было працягваць сваю працу з тымі людзьмі, якія атрымалі траўмы», — канстатаваў Патрыяршы Экзарх.

«У гэтай установе вялікая частка персаналу — жанчыны, і жаночаму сэрцу, як больш уражліваму, яшчэ складаней бачыць чужыя пакуты. Але, нягледзячы ні на што, трэба дапамагаць людзям. Зараз мы здзейснім малітву, папросім дапамогі Божай на далейшую вашую працу, каб усё ішло спарней, і каб у міры і згодзе, у падтрымцы духоўнай звыш вы ажыццяўлялі свой высакародны і важны подзвіг служэння бліжнім сваім. Каб Гасподзь дараваў вам унутраную радасць у тым, што людзі атрымліваюць дапамогу, ацаленне і вяртаюцца да нармальнага жыцця», — адзначыў мітрапаліт Веніямін.

Па завяршэнні малебна Патрыяршы Экзарх у сваім слове закрануў тэму духоўнага асэнсавання хвароб, якія прыводзяць чалавека на бальнічны ложак.

Паводле добрай традыцыі, мітрапаліт Веніямін уручыў узнагароды Беларускай Праваслаўнай Царквы ўрачам і медсёстрам, а таксама падаў супрацоўнікам РПНЦ траўматалогіі і артапедыі архіпастырскае благаславенне на далейшую працу на карысць бліжніх.

У сваю чаргу дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Міхаіл Герасіменка выказаў падзяку Беларускай Праваслаўнай Царкве за духоўную дапамогу і малітоўную падтрымку.

Church.by