Мітрапаліт Веніямін узначаліў навуковую канферэнцыю, прымеркаваную да 75-годдзя пакутніцкага скону прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага [+відэа]
06 верасня 2021 6 сентября 2021 года, в день памяти преподобномученика Серафима, архимандрита Жировичского, в Минской духовной семинарии прошла научная конференция «Святые Белой Руси: актуальные вопросы почитания и прославления», организованная Синодальной комиссией по канонизации святых Белорусской Православной Церкви и Минской духовной семинарией.6 верасня 2021 года, у дзень памяці прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага, у Мінскай духоўнай семінарыі прайшла навуковая канферэнцыя «Святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення», арганізаваная Сінадальнай камісіяй па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскай духоўнай семінарыяй.
У працяг малітоўнага праслаўлення прападобнамучаніка Серафіма пасля заканчэння Бажэственнай літургіі і акафіста, у сценах Мінскай духоўнай семінарыі сабраліся архіпастыры, члены Сінадальнай камісіі і епархіяльных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы па кананізацыі святых, выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай семінарыі, клірыкі Навагрудскай і іншых епархій БПЦ. Узначаліў навуковы форум мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у яго рабоце прынялі ўдзел архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Успенскай Жыровіцкай абіцелі, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, епіскап Светлагорскі Амвросій.
Праца навуковага форуму пачалася са спеву трапара прападобнамучаніку Серафіму. Адкрыў працу канферэнцыі старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі. Мадэратар канферэнцыі, прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі дацэнт Аляксандр Слесараў даў слова епіскапу Светлагорскаму Амвросію для даклада на тэму: «Прападобнамучанік Серафім, архімандрыт Жыровіцкі: жыццё і царкоўнае служэнне», у якім былі прадстаўлены асноўныя вехі жыццёвага шляху святога. Напрыканцы свайго даклада ўладыка Амвросій адзначыў асаблівую ролю ў справе праслаўлення прападобнамучаніка Серафіма спачылых у гэтым годзе першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) і дацэнта Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэя Фёдара Крываноса, якім была абвешчана і праспявана «Вечная памяць».
Першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ, загадчык кафедры біблістыкі і багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі, прафесар протаіерэй Сергій Гардун у дакладзе «Лісты прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага да духоўных дзяцей вёскі Курашава» прадставіў змест унікальнага ліста прападобнамучаніка Серафіма сваім духоўным дзецям, якія пражывалі ў вёсцы Курашава (у цяперашні час — Падляскае ваяводства Рэспублікі Польшча), дзе святы здзяйсняў прыходскае служэнне ў 1930-я гг. Ліст быў напісаны ў 1938 г., калі прападобнамучанік Серафім працягнуў сваё служэнне ў Жыровіцкай абіцелі.
У дакладзе дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Святланы Сілавай «Беларуская Праваслаўная Царква ў гады нямецкай акупацыі» былі раскрыты знешнія абставіны, у якіх здзяйсняў свой місіянерскі подзвіг прападобнамучанік Серафім і яго паплечнік іерэй Рыгор Кударэнка.
У дакладзе прарэктара па навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі дацэнта Аляксандра Слесарава «Пастырскае служэнне прападобнамучаніка Серафіма (Шахмуця) у гады Другой сусветнай вайны ў святле новаадкрытых фактаў» прагучалі новыя дакументальныя сведчанні аб удзеле святога ў царкоўным жыцці Беларусі ў перыяд нямецкай акупацыі.
Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў) прадставіў навуковаму сходу даклад «Іераманах Амвросій (Сафонаў) — пастрыжанік Свята-Духава манастыра горада Мінска», у якім паведаміў дэталі жыццёвага шляху аднаго з манаскіх свяшчэннаслужыцеляў, які прыняў пострыг у манастыры, дзе непрацяглы час падзвізаўся прападобнамучанік Серафім.
У завяршэнне работы навуковага форуму Патрыяршы Экзарх падвёў вынікі выступленняў, агучыў перспектыўныя кірункі працы епархіяльных аддзелаў па кананізацыі святых, заклікаў прысутных пераймаць святым угоднікам Божым словам і справай.
Пасля малітвы «Дастойна ёсць» ў Трохсвяціцельскім храме была зроблена агульная фатаграфія ўдзельнікаў канферэнцыі.
Па выніках працы канферэнцыі ў выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі плануецца выданне чарговага выпуску «Прац камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы» з тэкстамі дакладаў канферэнцыі.