Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці, прысвечаныя памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага
18 верасня 2020 18 сентября, в день памяти преподобномученика Афанасия, игумена Брестского, молитвенника и покровителя Берестейской земли, в Брестской епархии состоялись торжества, посвященные 372-й годовщине мученической кончины святого Афанасия.18 верасня 2020 года, у дзень памяці прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, малітвенніка і апекуна Берасцейскай зямлі, у Брэсцкай епархіі адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 372-й гадавіне мучаніцкай смерці святога Афанасія.
Урачыстасці пачаліся са здзяйснення Бажэственнай літургіі ў Афанасьеўскім мужчынскім манастыры ў горадзе Брэсце — на месцы мучаніцкай смерці прападобнага (1648 г.). Святую абіцель ў гэты дзень наведаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, а таксама сабор духавенства Брэсцкай епархіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор духавенства Брэсцкай епархіі (рэгент — протаіерэй Валерый Грыцук).
За богаслужэннем маліліся ігумення жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы, што на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці, ігумення Аляксандра (Жарын); настаяцельніца жаночага манастыра Усяміласцівага Спаса ў горадзе Кобрыне ігумення Еўфрасіння (Куракевіч).
На богаслужэнні прысутнічалі: Аляксандр Рагачук, старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; Вадзім Краўчук, першы намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; Генадзь Іванчын, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама; Дзяніс Сілівонік, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама; Валянціна Пух, дырэктар Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта».
На патроенай екценні Бажэственнай літургіі былі ўзнесены прашэнні аб адзінстве Праваслаўнай Царквы, захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў, аб спыненні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, аб міры і дабрабыце беларускага народу.
Пасля патроенай екценні ўладыка Экзарх узнёс малітвы да Госпада аб беларускім народзе і аб пераадоленні каронавіруснай інфекцыі.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Яўген Ліхота, настаяцель храма Ражджаства Хрыстовага ў горадзе Брэсце.
Пасля заамвоннай малітвы архіпастыры здзейснілі слаўленне прападобнамучаніку Афанасію ля яго іконы з часцінкай мошчаў.
Архіепіскап Брэсцкі Іаан сардэчна падзякаваў мітрапаліту Веніяміну за Першасвяціцельскі візіт на Брэсцкую зямлю і служэнне Літургіі на месцы мучаніцкай смерці святога Афанасія Брэсцкага.
Першы намеснік старшыні гарвыканкама Вадзім Краўчук адзначыў асаблівае значэнне подзвігу прападобнамучаніка Афанасія ў гісторыі 1000-гадовага горада над Бугам.
Слова для прывітання было таксама дадзена архіепіскапу Магілёўскаму Сафронію — ураджэнцу Брэста, які падзяліўся развагамі пра духоўную культуру сваёй роднай зямлі.
Мітрапаліт Веніямін заклікаў багамольцаў ісці прыкладам святога Афанасія ў мужным стаянні за веру Хрыстову, узрастаючы ў любові да Бога і блізкіх.
Па заканчэнні богаслужэння архіпастыры, прадстаўнікі гарадской улады і рэспубліканскіх прадпрыемстваў здзейснілі гашэнне памятнай паштовай маркі «Выдатныя асобы Беларусі: Афанасій Брэсцкі».
Патрыяршы Экзарх цёпла пагутарыў з вернікамі, якія наведалі святочнае набажэнства.
Адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага каля кафедральнага сабора прападобнага Сімяона Стоўпніка.