Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін узначаліў пасяджэнне Вучонай рады Мінскай духоўнай семінарыі

30 жніўня 2021
30 августа 2021 года, в день памяти священномученика Николая Околовича, пресвитера Витебского, в Минской духовной семинарии прошло заседание Ученого совета, которое возглавил Высокопреосвященнейший митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

30 жніўня 2021 года, у дзень памяці свяшчэннамучаніка Мікалая Акаловіча, прасвітара Віцебскага, у Мінскай духоўнай семінарыі прайшло пасяджэнне Вучонай рады, якое ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Праца пасяджэння пачалася з малітвы, пасля чаго ўладыка Экзарх благаславіў прысутных і звярнуўся з уступным словам. У рабоце рады таксама прыняў удзел выкладчык епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Старшыня Сінадальнай гістарычнай камісіі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін протаіерэй Аляксандр Раманчук і сакратар кафедры біблеістыкі іерадыякан Агафон (Грышкавец) паведамілі аб праведзеных напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы абаронах выпускных кваліфікацыйных работ і здачы акадэмічных запазычанасцяў на пасяджэннях згаданых кафедр.

Сакратар Вучонай рады протадыякан Георгій Пшанко паведаміў аб выніках працы рэктарскіх нарад, якія адбыліся ў перыяд летніх канікул.

З дакладам пра змены ў вучэбнай нагрузцы выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце іерэй Канстанцін Мачан. Паводле ўказаў мітрапаліта Веніяміна іерэй Аляксандр Палхоўскі вызвалены ад пасады загадчыка кафедры багаслоўя згодна з пададзеным прашэннем. У далейшым ён працягне несці послух выкладчыка. Загадчыкам кафедры багаслоўя прызначаны дацэнт Аляксандр Віктаравіч Кароль, кандыдат багаслоўя. У дадатак да нагрузкі на завочным аддзяленні ў надыходзячым навучальным годзе навучальныя дысцыпліны для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі будуць весці рэктар Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт архімандрыт Афанасій (Сакалоў), кандыдат багаслоўя; прафесар архімандрыт Іаасаф (Морза), кандыдат багаслоўя; выкладчык іераманах Андрэй (Васілюк), кандыдат багаслоўя. Па благаславенню ўладыкі Экзарха ў выкладчыцкі састаў Мінскай духоўнай семінарыі ўключаны новыя выкладчыкі: чытальнік Раман Мікалаевіч Ларкоў (выпускнік Фесаланікійскага ўніверсітэта імя Арыстоцеля), чытальнік Аляксей Аляксандравіч Куцкевіч і чытальнік Сяргей Аляксандравіч Калдэка (выпускнікі Мінскай духоўнай акадэміі, магістры багаслоўя).

У дакладзе загадчыка аддзялення завочнага навучання дыякана Арцемія Кірко прагучала інфармацыя аб вучэбных планах багаслоўска-пастырскай і багаслоўска-педагагічнай спецыялізацый завочнай формы атрымання адукацыі, а таксама аб працы Летняга багаслоўскага інстытута, які прайшоў на базе Мінскай духоўнай семінарыі з 28 чэрвеня па 3 ліпеня.

Выкладчык іканапісання Вольга Анатольеўна Раеўская прадставіла інфармацыю аб іканапісным курсе, які прайшоў на базе Мінскай духоўнай семінарыі з 10 па 22 жніўня.

Адказная за забеспячэнне адукацыйнага працэсу на аддзяленні царкоўных мастацтваў Наталля Уладзіміраўна Цыгель прадставіла інфармацыю аб вучэбнай нагрузцы для кваліфікацый «Рэгент» і «Іканапісец» на наступны вучэбны год.

Прарэктар па вучэбнай рабоце іерэй Канстанцін Мачан праінфармаваў аб асабістым саставе навучэнцаў. Агульная колькасць студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі ў надыходзячым навучальным годзе складзе 345 чалавек. Таксама была прапанавана і зацверджана кандыдатура курсавога настаўніка першага курса — чытальніка Аляксея Аляксандравіча Куцкевіча, магістра багаслоўя. Уладыка Экзарх, каментуючы дадзенае прызначэнне, звярнуў увагу ўдзельнікаў Рады на напрамкі і асаблівасці выхаваўчай работы са студэнтамі, адна з задач якой — узгадоўванне ініцыятывы і адказнасці ў будучых служыцеляў Царквы.

Затым былі разгледжаны паступіўшыя прашэнні. Праца пасяджэння завяршылася малітвай.

Мінская духоўная семінарыя/Church.by