Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін узнёс малітвы аб ацаленні хворых у 5-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска

15 лютага 2021
15 февраля 2021 года, в праздник Сретения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа, митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, вознес молитвы об исцелении болящих в 5-й городской клинической больнице города Минска. Особые молитвы прозвучали и обо всех тружениках медицинских учреждений.

top.jpg

15 лютага 2021 года, у свята Стрэчання Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узнёс малітвы аб вылячэнні хворых у 5-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска. Асаблівыя малітвы прагучалі і аб усіх працаўніках медыцынскіх устаноў.

Памаліцца разам з Прадстаяцелем Беларускай Праваслаўнай Царквы за здароўе сваё і сваіх блізкіх, умацавацца духоўна ў барацьбе з хваробай змаглі ўсе жадаючыя — прамую інтэрнэт-трансляцыю малебна вялі Афіцыйны YouTube-канал тэлеканала СТВ і афіцыйны YouTube-канал Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Па завяршэнні малебна мітрапаліт Веніямін павітаў прысутных і тых, хто глядзеў трансляцыю. Ён павіншаваў усіх са святам і звярнуўся са словам павучання, распавёўшы пра гісторыю і сэнс Стрэчання Гасподняга.

Далей архіпастыр заклікаў на усіх Божае благаславенне. Ён падзякаваў медыцынскім работнікам і пажадаў ім Божай дапамогі ў іх няпростым служэнні, а хворым — умацавальнай Боскай благадаці ў пераадоленні хваробы.

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў калектыў і шэраг работнікаў 5-й гарадской клінічнай бальніцы Граматамі Патрыяршага Экзарха. Таксама Яго Высокапраасвяшчэнства перадаў у дар бальніцы абраз блажэннай Валянціны Мінскай.

На памяць пра падзею ўсім удзельнікам малебна былі раздадзены календары на 2021 год з выявай іконы Божай Маці «Жыровіцкая», невялікія абразкі і грамнічныя свечкі.

Church.by