Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін уручыў царкоўныя ўзнагароды медыцынскім работнікам

05 студзеня 2021
Молитвы об исцелении болящих были вознесены 4 января в 6-й городской клинической больнице Минска. Молебен совершил Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

Малітвы аб ацаленні хворых былі ўзнесены 4 студзеня ў 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Малебен здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Асаблівыя малітвы прагучалі і за ўсіх працаўнікоў медыцынскіх устаноў.

Памаліцца разам з Прадстаяцелем Беларускай Праваслаўнай Царквы аб здароўі сваім і сваіх блізкіх, умацавацца духоўна ў барацьбе з хваробай змаглі ўсе жадаючыя — прамую інтэрнэт-трансляцыю малебна вёў афіцыйны YouTube-канал тэлеканала СТВ.

Звяртаючыся да медыцынскага персаналу, хворых, а таксама да іх родных і блізкіх, мітрапаліт Веніямін нагадаў, што наперадзе Ражджаство Хрыстова, але не ўсе маюць магчымасць цалкам падзяліць радасць гэтага свята – хвароба, смутак, перажыванне за дарагіх нам людзей перашкаджае ў гэтым. Медыцынскі персанал дзеля адказнага служэння часта вымушаны ахвяраваць магчымасцю знаходзіцца ў святочныя дні ў сярод сям'і і блізкіх. Бо ў іх дапамозе маюць патрэбу хворыя людзі, многія з якіх знаходзяцца на мяжы жыцця і смерці. «Мы будзем маліцца за ўсіх, хто цяпер мае патрэбу ва ўмацаванні цялесных і душэўных сіл, падбадзёрванні на жыццёвым шляху. Памолімся старанна, памолімся з верай!», – заклікаў кіраўнік БПЦ.

Па заканчэнні малебна ўладыка Веніямін пажадаў тым, хто ўдзельнічаў у ім віртуальна, каб іх малітва з ласкі Божай дзейнічала і прыносіла свой добры плён.

Мітрапаліт Веніямін уручыў ордэны Беларускай Праваслаўнай Царквы асобным работнікам 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска і падзякаваў усім урачам Беларусі за іх высакародную працу. Гэтыя ордэны з'яўляюцца выключнымі ўзнагародамі і ўручаюцца за асаблівую працу ў славу Божую і на карысць Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Карыстаючыся выпадкам, мітрапаліт Веніямін выказаў удзячнасць тым, хто фінансава падтрымлівае медработнікаў. «Па царкоўнай лініі мы будзем старацца і надалей рабіць тое, што ад нас залежыць, аказваючы малітоўную падтрымку тым, хто хварэе або працуе на карысць тых, хто пакутуе», – адзначыў ён.

У сваю чаргу Ігар Юркевіч, галоўны ўрач 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, выказаў уладыку Веніяміну падзяку за праведзены ў сценах бальніцы малебен. «У барацьбе за выздараўленне усе мы маем патрэбу не толькі ў фізічных, але і душэўных сілах. Хочацца верыць, што кожны хворы здабудзе сілы змагацца за жыццё, і кожны медработнік будзе мець сілы падтрымліваць хворых, знаходзіць для іх словы спагады, суперажывання і падтрымкі, якія не менш важныя, чым лекі», –сказаў Ігар Юркевіч.

Усім удзельнікам малебна былі падораны календары на 2021 год з выявай абраза Божай Маці «Жыровіцкі». «Маліцеся часцей Божай Маці! Малітва Ёй дае нам сілы, дапамагае знаходзіць правільнае рашэнне ў складаных сітуацыях, даруе цярпенне і мудрасць. Разам з тым, калі шмат клопатаў, і не ведаеце, як усё паспець, не саромейцеся, заклікайце ўслых: «Госпадзе дапамажы, пасьпяшайся на дапамогу рабу Твайму!». Будзем заклікаць Бога і рэальна пабачым, як будуць ісці нашы справы і спорыцца праца», – заклікаў мітрапаліт.

Ён таксама нагадаў, што для тых, хто не зможа прыйсці ў храм на светлае свята Ражджаства Хрыстова, будзе весціся тэлетрансляцыя Каляднага богаслужэння.

Фотарэпартаж

Church.by