Патрыяршы Экзарх уручыў дыпломы і падзякі выпускнікам Мінскага духоўнага вучылішча
26 чэрвеня 2021 26 июня 2021 года в городе Минске состоялся 32-й по счету торжественный выпускной Акт Минского духовного училища. Перед началом торжественного мероприятия была совершена Божественная литургия в храме иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» города Минска, которую возглавил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси.26 чэрвеня 2021 года ў горадзе Мінску адбыўся 32-ы па ліку ўрачысты выпускны Акт Мінскага духоўнага вучылішча. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства была здзейснена Бажэственная літургія ў храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода іконы «Усіх тужлівых Радасць», благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Ігар Карасцялёў; дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, клірыкі прыхода і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
За Літургіяй маліліся выпускнікі духоўнага вучылішча, выкладчыкі і члены іх сем'яў.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Мядзведзь.
Пасля заканчэння богслужэння мітрапаліт Веніямін павіншаваў выпускнікоў і ўручыў будучым пеўчым, чытальнікам, псаломшчыкам, рэгентам, званарам і катэхізатарам дыпломы і падзякі.
Даючы наказ выпускнікам, Патрыяршы Экзарх асабліва адзначыў, што адукацыя заўсёды ўпрыгожваецца дабрадзейным жыццём. «Таму вельмі важна, каб мы, маючы веды, не фанабэрыліся імі, але выкарыстоўвалі іх на славу Божую і пры гэтым працавалі над сабой, каб станавіцца святымі», — сказаў архіпастыр.
Звяртаючыся да дырэктара Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэя Іаана Задарожына і выкладчыкаў, мітрапаліт Веніямін падкрэсліў важнасць клопату аб духоўным росце навучэнцаў. Таксама ён выказаў пажаданне, каб духоўная школа развівалася, усё больш людзей прыходзіла сюды, каб быць бліжэй да Царквы, і не толькі атрымліваць адукацыю, але і са стараннасцю аддаваць свае веды, дзякуючы Маці-Царкве. «У гэтым і заключаецца сэнс навучання, у гэтым адзін са складнікаў нашай радасці жыцця і залог таго, што Гасподзь будзе з намі», — сказаў Патрыяршы Экзарх.