Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з кіраўнікамі місіянерскіх аддзелаў епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы
26 лютага 2021 Патриарший Экзарх рассказал участникам совещания о главных направлениях миссионерской (просветительской) деятельности на предстоящее время, а также ответил на поступившие из епархий вопросы.24 лютага 2021 года адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з кіраўніком Сінадальнага місіянерскага аддзела іерэем Аляксандрам Насекам і кіраўнікамі місіянерскіх аддзелаў епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. Удзел у сходзе таксама прыняў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Мітрапаліт Веніямін распавёў удзельнікам нарады аб галоўных напрамках місіянерскай (асветніцкай) дзейнасці на наступны час. Таксама Патрыяршы Экзарх адказаў на пытанні, якія паступілі з епархій напярэдадні сустрэчы.
Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій падзяліўся асабістым вопытам, распавёў аб місіянерскай (асветніцкай) дзейнасці ў сваёй епархіі, агучыў сваё бачанне арганізацыі місіянерскай працы.
Старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела іерэй Аляксандр Насека выступіў з дакладам аб місіянерскай дзейнасці ў Экзархаце, падвёў вынікі на аснове прадстаўленых епархіяльнымі місіянерскімі аддзеламі матэрыялаў.
Іерэй Дзмітрый Грыцэнка ў сваім дакладзе распавёў аб формах і метадах рэалізацыі лекцыйна-выставачных праектаў на прыкладзе аўтарскага праекта-выставы «Моладзь за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці», якая заняла першае месца на Міжнародным фестывалі «За жыццё 2016».
Падчас нарады кіраўнікі аддзелаў абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў місіянерскай дзейнасці, метады і формы работы ў гэтым кірунку. Кіраўнікі падзяліліся вопытам рэалізацыі найбольш эфектыўных праектаў у іх епархіях за ўвесь перыяд існавання Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ (2014-2020 гг). Таксама былі абмеркаваны арганізацыйныя пытанні далейшай працы Сінадальнага місіянерскага аддзела.
У рамках падрыхтоўкі да нарады з 4 па 17 лютага ва ўсіх епархіях прайшлі сходы місіянерскіх аддзелаў. Па прапанове Сінадальнага місіянерскага аддзела ўсе адказныя за місіянерскае служэнне абмеркавалі бачанне місіянерскага поля дзейнасці (як ва ўмовах эпідэміялагічнай абстаноўкі, так і па-за ёй). Па выніках праведзеных нарад былі сабраны прапановы, пажаданні, пытанні, распрацоўкі (у тым ліку ў анлайн-фармаце), якія тычацца місіянерскай (асветніцкай) справы.