Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з паслом Францыі ў Беларусі
17 лютага 2021 17 февраля 2021 года в Минском епархиальном управлении состоялась встреча митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, с Чрезвычайным и Полномочным Послом Французской Республики в Республике Беларусь Николя де Лакостом.17 лютага 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Нікаля дэ Лакостам.
Падчас гутаркі, якая прайшла ў сяброўскай і цёплай атмасферы, бакі закранулі шэраг тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Напрыканцы сустрэчы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і кіраўнік французскай дыпламатычнай місіі абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.