Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з паслом Сірыі ў Беларусі

16 лютага 2021
16 февраля 2021 года в Минском епархиальном управлении состоялась встреча митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, с Чрезвычайным и Полномочным Послом Сирийской Арабской Республики Мохаммадом аль-Умрани.

top.jpg

16 лютага 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Махамадам аль-Умрані.

Падчас гутаркі, якая прайшла ў дружалюбнай і цёплай абстаноўцы, Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і кіраўнік Сірыйскай дыпламатычнай місіі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. У іх ліку магчымасць наведвання беларускімі паломнікамі хрысціянскіх святынь, размешчаных на тэрыторыі Сірыі.

У завяршэнне сустрэчы бакі абмяняліся добрымі пажаданнямі і падарункамі.

Church.by