Навігатар: /

На мінскай сцэне ўпершыню прагучала сімфанічна-харавая паэма «Чарнобыльская Літургія» мітрапаліта Тульчынскага і Брацлаўскага Іанафана (Ялецкіх)

26 красавіка 2021
Cразу же после завершения премьеры от деятелей культуры, профессиональных музыкантов и зрителей поступило множество благодарных отзывов, поэтому рассматривается возможность провести подобные концерты в областных центрах Беларуси.

top.jpg

25 красавіка 2021 года, напярэдадні 35-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў горадзе Мінску ўпершыню прагучала сімфанічна-харавая паэма «Чарнобыльская Літургія» вядомага царкоўнага кампазітара — мітрапаліта Тульчынскага і Брацлаўскага Іанафана (Ялецкіх).

У ліку гледачоў прысутнічалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак і іншыя высокія госці.

Музыка Чарнобыльскай памінальнай паэмы — гэта ўздых да Бога аб ахвярах тэхнагеннай атамнай трагедыі, гэта смутак, раствораны радасцю вечнага жыцця ў Хрысце Уваскрэслым.

Драматургія паэмы ўяўляе сабой адзінае цэлае, якое кампазіцыйна складаецца з дзвюх частак: першы раздзел — памінальны, кульмінацыяй якога з'яўляецца аркестравы нумар «Плач» і прычасны сціх «Блажені, яже ізбрал», якія вянчае ўсю памінальную частку. Другі раздзел, прадугадвае радасць вечных зносін з Богам — Пасху.

Твор выканалі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь (галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў), лаўрэат міжнародных конкурсаў мітрапалічы хор Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора (мастацкі кіраўнік, рэгент — Віталь Сабалеўскі), заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава), чытальнік — протаіерэй Іаан Задарожын, салісты — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Вітушка, Руслан Маспанаў, Наталля Тоўсцік, дырыжор — Аляксандр Анісімаў.

Падрыхтоўка да выканання «Чарнобыльскай Літургіі» ў Мінску доўжылася некалькі месяцаў і праходзіла пры садзейнічанні мітрапаліта Тульчынскага і Брацлаўскага Іанафана (Ялецкіх). Усяго да ўдзелу ў праекце было прыцягнута больш за 150 чалавек, — распавёў ініцыятар выканання твора на сцэне Белдзяржфілармоніі, аўтар і рэжысёр праекта, рэгент, мастацкі кіраўнік мітрапалічага хору Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора Віталь Сабалеўскі. Паводле яго слоў, адразу ж пасля завяршэння прэм'еры ад дзеячаў культуры, прафесійных музыкаў і гледачоў паступіла мноства ўдзячных водгукаў, таму разглядаецца магчымасць правесці падобныя канцэрты ў абласных цэнтрах Беларусі.

Church.by