На возеры Сялява адбыўся злёт праваслаўнай моладзі
19 чэрвеня 2019 Епископ Борисовский и Марьиногорский Вениамин совершил перед началом слета Литургию под открытым небом, а затем побеседовал с молодежью о христианской жизни в условиях современного общества.Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна, пры падтрымцы Крупскага райвыканкама і Крупскага благачыння, а таксама адказных за моладзевы рух прадстаўнікоў Барысаўскай епархіі на возеры Сялява адбыўся злёт праваслаўнай моладзі Барысаўскай епархіі, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі моладзевых рухаў усіх благачынняў епархіі.
Для ўдзельнікаў злёту быў арганізаваны намётавы лагер. Увечары хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся на спецыяльна арганізаваным для гэтага трэнінгу, пасля чаго адбылася падрыхтоўка да споведзі.
На наступны дзень на месцы разбуранага храма ў вёсцы Калодніца Крупскага раёна рабяты сустракалі з кветкамі ўладыку Веніяміна. Пад адкрытым небам і пад народныя спевы Яго Праасвяшчэнства здзейсніў Бажэственную літургію.
Богаслужэнне наведаў старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Станіслававіч Козел. Удзельнікі злёту прычасціліся і па заканчэнні Літургіі прайшлі хрэсным ходам да намётавага лагера.
Уладыка Веніямін здзейсніў малебен на пачатак добрай справы, адкрыўшы тым самым моладзевы злёт.
З прывітальным словам да дзяцей звярнуўся Анатоль Станіслававіч, пажадаўшы ўсім удзельнікам злёту пленных зносін і прыемнага адпачынку.
Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін пагутарыў з моладдзю на такія актуальныя тэмы, як складанасці ў жыцці маладых людзей і моладзевае служэнне Царквы.
У гутарцы ўладыка адзначыў, што сучасная праваслаўная моладзь адрозніваецца павышаным рэлігійным пачуццём, юнакі і дзяўчаты не проста прызнаюць існаванне Бога — у іх ёсць імкненне ўдзельнічаць у богаслужэнні, у жыцці Царквы, і гэта вельмі важна для нашага грамадства.
На злёце былі праведзены інтэлектуальныя і творчыя гульні, выступілі музычныя калектывы, адбыўся майстар-клас па самаабароне.
На памяць благачынны Крупскай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Гмір уручыў моладзі абразкі Узнясення Гасподняга.