Навігатар: Публікацыі /

Пачаўся трэці дзень работы Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы

01 снежня 2017

top.jpg

1 снежня 2017 года ў Зале царкоўных сабораў кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве працягнуў работу Асвячоны Архіерэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы.

Перад пачаткам пасяджэнняў трэцяга дня Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і ўдзельнікі Архіерэйскага Сабора маліліся за Бажэственнай літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля, якую здзейснілі рэктар Пярэрвінскай духоўнай семінарыі, настаяцель Патрыяршага падвор'я храмаў Мікола-Пярэрвінскага манастыра ў Маскве протаіерэй Уладзімір Чувікін і духавенства Масквы.

Пасяджэнне адкрылася абмеркаваннем праекта дакумента «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу». Праект прадставіў архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк, старшыня камісіі Міжсаборнай прысутнасці па кананічнаму праву.

Патрыярхія.ru / Church.by