Навігатар: /

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларуская Праваслаўная Царква вызначылі напрамкі супрацоўніцтва на 2018 год

27 снежня 2017
26 декабря митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, и Председатель Президиума Национальной академии наук Беларуси Владимир Гусаков подписали Комплексный план совместных мероприятий на 2018 год.

top.jpg

26 снежня 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў падпісалі Комплексны план сумесных мерапрыемстваў на 2018 год.

Комплексны план ахапіў усе асноўныя напрамкі супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Мерапрыемствы плана накіраваны на аказанне навукова-арганізацыйнай і метадалагічнай дапамогі навукоўцам-тэологам у падрыхтоўцы дысертацыйных даследаванняў па праблемах гісторыі Царквы, духоўнай культуры, філасофіі, мовы і літаратуры.

Прадугледжана правядзенне сумесных навуковых даследаванняў па духоўна-маральнай, рэлігійна-філасофскай, культурна-гістарычнай тэматыцы, а таксама па пытаннях духоўных традыцый беларускай сям'і.

Запланавана сумесная арганізацыя шэрагу навуковых форумаў, канферэнцый, круглых сталоў. У план уключаны Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні і Беларускія Калядныя чытанні, якія сталі ўжо традыцыйнымі.

Пад эгідай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 2018 годзе пройдзе конкурс навуковых работ маладых вучоных па сучасных праблемах рэлігіязнаўства, гісторыі Праваслаўя і пытаннях ролі Праваслаўнай Царквы ў фармаванні духоўных, культурна-гістарычных і дзяржаўных традыцый беларускага народа.

Church.by