Навігатар: /

Зварот Патрыяршага Экзарха да беларускіх урачоў у перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі

25 красавіка 2020
«На всех этапах своего исторического бытия Церковь Христова благословляла труд врачей. Многие православные святые как древнего, так и нового времени были врачами и целителями. И сегодня Православная Церковь искренне молится Богу о Вас», — говорится в обращении.

top.jpg

Сардэчна вітаю Вас, дарагія браты і сёстры, урачы, медсёстры, работнікі сферы аховы здароўя!

Хрыстос Уваскрэс!

Віншую вас ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы са светлымі днямі Уваскрасення Хрыстовага! У гэты няпросты час для ўсёй беларускай медыцыны хацелася б асабліва звярнуцца да вас з пачуццём сардэчнай падзякі і сагрэць Вас словамі сусветнай радасці Уваскрасення Хрыста Спасіцеля!

Апошнія месяцы не толькі ў свеце, але і ў нас у краіне працягваецца барацьба з цяжкім захворваннем каронавіруснай інфекцыі. Гэтая эпідэмія ўжо забрала нямала чалавечых жыццяў. Захворванне, на жаль, працягвае распаўсюджвацца па свеце. Знаходзячыся на пярэднім краі барацьбы з эпідэміяй, вы — медыцынскія работнікі ўсіх узроўняў, здзяйсняеце сапраўды штодзённы подзвіг, значнасць якога ўся сусветная супольнасць ацэньвае па заслугах. Царква просіць Урача душ і целаў — Хрыста Спасіцеля ўмацаваць цялесныя і душэўныя сілы ўсіх Вас, дарагія ўрачы, вашых родных і блізкіх, саўдзельнікаў у подзвігу выратавання чалавечых жыццяў.

На ўсіх этапах свайго гістарычнага быцця Царква Хрыстова благаслаўляла працу лекараў. Многія праваслаўныя святыя як старажытнага, так і новага часу былі ўрачамі і лекарамі. І сёння Праваслаўная Царква шчыра моліцца Богу за Вас, хто, не шкадуючы самога сябе, працуе на перадавым рубяжы са страшнай і пагібельнай пошасцю, абараняючы і адстойваючы жыццё кожнага чалавека, які сёння ўжо не ў стане сам справіцца са страшнай хваробай.

Па задуме Усявышняга Бога, урач і святар у сваёй працы закліканы дапаўняць адзін аднаго. Калі духавенства клапоціцца аб духоўным здароўі паствы, урачы і медыцынскія работнікі — благаслаўляюцца Богам на варту здароўя цялеснага. Прападобны Яфрэм Сірын нагадвае нам: «Цела тваё, хрысціянін, ёсць храм Святога Духа... Таму май клопат аб храме, каб не абразіць Таго,  Хто знаходзіцца ў ім».

Духоўная сіла, міласэрнасць, спагадлівасць і цярпенне заўсёды дапамагалі і дапамагаюць урачам з гонарам і годнасцю выконваць свой прафесійны абавязак. На вашу долю сёння выпала праверка на трываласць у нялёгкім выпрабаванні — барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй, якая дзень за днём працягвае забіраць чалавечыя жыцці.

Выказваю надзею, што ваша самаадданае служэнне блізкім, чуласць і дабрыня, гатоўнасць і ў далейшым прыкладаць намаганні да таго, каб такія высокія паняцці, як «міласэрнасць» і «любоў», заўсёды былі напоўнены спрадвечным зместам. Усе гэтыя высакародныя якасці будуць пераканаўча сведчыць аб вашай любові да Бога праз праяву любові да людзей і аб вашай вернасці свайму пакліканню.

Малітоўна жадаю Вам яшчэ многія гады «мець клопат аб храмах Святога Духа» сваіх суайчыннікаў. Ва ўсе дні жыцця Вашага няхай будзе Вам пажаданнем словы прападобнага Марка Падзвіжніка: «Ва ўсякай тваёй справе пачаткам хай будзе Бог...». Няхай нязменна знаходзяцца з вамі дапамога і заступніцтва Усяшчодрага Госпада.

Няхай жа ваша любоў усяляе ў душы хворых людзей радасць і суцяшэнне, веру і надзею. Няхай мір і любоў акружаюць вас саміх там, дзе вы працуеце, у вашых сем'ях і сярод самых блізкіх Вам людзей.

Малітоўна жадаю Вам добрага здароўя, душэўных і цялесных сіл, невычарапальнай благадатнай дапамогі Божай і, вядома, благаславёных поспехаў у Вашым далейшым служэнні на славу Айчыны і радасць благаславёнага беларускага народа.

Божае благаславенне няхай будзе з усімі Вамі!

+ Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Church.by