Агульныя мэты і задачы па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў разгледжаны на пасяджэнні з удзелам прадстаўнікоў БПЦ і органаў дзяржкіравання
26 сакавіка 2021 26 марта 2021 года в Храме-Памятнике в честь Всех Святых и в память о жертвах, спасению Отечества нашего послуживших состоялось заседание Координационного совета по разработке и реализации совместных программ сотрудничества между органами государственного управления и Белорусской Православной Церковью на тему: «О новых подходах к организации работы по взаимодействию Министерства образования, органов управления образованием и учреждений образования с БПЦ в вопросах духовно-нравственного воспитания».26 сакавіка 2021 года ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквой на тэму: «Аб новых падыходах да арганізацыі работы па ўзаемадзеянню Міністэрства адукацыі, органаў кіравання адукацыяй і ўстаноў адукацыі з БПЦ у пытаннях духоўна-маральнага выхавання».
У працы Каардынацыйнага савета прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма ў гонар Усіх Святых у Мінску протаіерэй Фёдар Поўны, а таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі.
На пасяджэнні Каардынацыйнага савета ўдзельнікі азнаёміліся з новымі падыходамі да супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы з Міністэрствам адукацыі ў пытаннях духоўна-маральнага выхавання, вопытам работы сярэдняй школы № 70 горада Мінска па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў на аснове далучэння да духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, разгледзелі прыклад узаемадзеяння Нацыянальнага інстытута адукацыі з Беларускай Праваслаўнай Царквой у пытаннях удасканалення навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, абмеркавалі шэраг іншых актуальных пытанняў.