Навігатар: /

Адначасовае гашэнне паштовага блока, выпушчанага да 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях, адбылося ў 15 епархіях Беларускага Экзархату

22 верасня 2022
22 сентября 2022 года в Синодальном зале Минского епархиального управления состоялась торжественная церемония специального гашения почтового блока «1030-летие Православия на белорусских землях». Мероприятие было приурочено к первому дню выпуска марки и почтового конверта в обращение.

DSC09876.jpg

22 верасня 2022 года ў Сінадальнай зале Мінскага епархіяльнага ўпраўлення адбылася ўрачыстая цырымонія спецыяльнага гашэння паштовага блока «1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях». Мерапрыемства было прымеркавана да першага дня выпуску маркі і паштовага канверта ў абарачэнне.

Упершыню адначасова з Мінскам памятнае гашэнне паштовых блокаў прайшло ва ўсіх 14 епархіяльных цэнтрах Беларускага Экзархату, што стала асаблівай падзеяй для беларускай філатэліі. Цырымоніі адбыліся ў Бабруйску, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна, Лідзе, Магілёве, Маладзечне, Навагрудку, Пінску, Полацку, Слуцку і Тураве.

Удзел у цырымоніі прынялі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган, памочнік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Анатольеўна Аляшкевіч, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Віктараўна Юркевіч, начальнік выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта» Ірына Валер'еўна Шыпілава, начальнік аддзела рэалізацыі маркіраванай, немаркіраванай прадукцыі ІЦ «Марка» РУП «Белпошта» Алена Аляксееўна Свіловіч, вядучыя дызайнеры ІЦ «Марка» Алена Мядзведзь і Яўгенія Бядонік, вядучы рэдактар ІЦ «Марка» Аксана Іванаўна Завадская.

З боку Беларускага Экзархату ў мерапрыемстве прынялі ўдзел адказны сакратар упраўлення спраў Беларускай Праваслаўнай царквы протаіерэй Андрэй Волкаў, благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч, сакратар Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Андрэй (Васілюк), старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іерэй Ігар Васько, гісторык Генадзь Мікалаевіч Шэйкін, член апякунскай рады прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска, загадчык бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі Ілья Юр'евіч Перчанка, адказны за каардынацыю супрацоўніцтва з ІЦ «Марка» РУП «Белпошта».

Паштовы праект, прымеркаваны да 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях, уключае мастацкі канверт з выявай Полацкага Сафійскага сабора, Спаса-Праабражэнскага храма ў горадзе Полацку і Благавешчанскай царквы ў горадзе Віцебску, маркі з эмблемай «1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях», а таксама спецыяльнага памятнага штэмпеля. Праект рыхтаваўся ў супрацоўніцтве Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, РУП «Белпошта» і Беларускага Экзархату. Упершыню ў Беларусі для аднаго праекта былі выраблены 15 спецыяльных памятных штэмпеляў.

Звяртаючыся да прысутных з прывітальным словам, Патрыяршы Экзарх падкрэсліў, што гашэннем маркі зафіксаваны яшчэ адзін «значны момант ва ўзаемадзеянні Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі». Яго Высокапраасвяшчэнства выказаў словы падзякі за супрацоўніцтва кіраўніку міністэрства і ўсім прысутным. Мітрапаліт Веніямін адзначыў, што развіццё супрацоўніцтва з беларускім паштовым ведамствам прыносіць не толькі новыя праекты, але, як паказала сённяшняе мерапрыемства, набывае сучасныя формы і новыя падыходы.

Уладыка Экзарх адзначыў, што марка або канверт з выявай хрысціянскіх сімвалаў і святынь служаць кароткімі напамінкамі людзям пра духоўны складнік нашага жыцця, дапамагаюць чалавеку ў імклівым бегу штодзённасці «падняць свой позірк да неба і падумаць пра сэнс жыцця, пра тое як людзі дасягалі святасці, пра тое, чым слаўная наша беларуская зямля ў духоўным сэнсе, і разам з тым задумацца пра тое, як захаваць гістарычную памяць у сэрцах падрастаючага пакалення, як прынесці добры плён на карысць нашай Айчыны і народа».

Затым Патрыяршы Экзарх уручыў шэраг царкоўных узнагарод. Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган быў узнагароджаны ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага, протаіерэй Мікалай Коржыч — ордэнам святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай, начальнік ІЦ «Марка» Ірына Шыпілава — медалём прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Грамат Патрыяршага Экзарха ўдастоены генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч, загадчык бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі, адказны за каардынацыю супрацоўніцтва з ІЦ «Марка» РУП «Белпошта» Ілья Перчанка, памочнік міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Аляшкевіч, вядучыя дызайнеры ІЦ «Марка» Алена Мядзведзь і Яўгенія Бядонік.

Падзякамі Патрыяршага Экзарха адзначаны вядучы дызайнер ІЦ «Марка» РУП «Белпошта» Марына Віткоўская, вядучы рэдактар ІЦ «Марка» РУП «Белпошта» Аксана Завадская, вядучыя інжынеры ІЦ «Марка» РУП «Белпошта» Алена Камяніцкая і Дана Казакова, начальнік аддзела рэалізацыі маркіраванай, немаркіраванай прадукцыі ІЦ «Марка» РУП «Белпошта» Алена Свіловіч.

У сваю чаргу міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган падкрэсліў, што для міністэрства і ўсяго калектыву РУП «Белпошта» ўдзел у сумесных праектах з Царквой лічаць асаблівым гонарам. Такія праекты з'яўляюцца асветніцкімі, таму што распавядаюць пра значныя падзеі беларускай гісторыі і сучаснасці і ўнутры краіны, і ва ўсіх тых краінах, дзе распаўсюджваецца паштовая прадукцыя нашай краіны.

Кіраўнік ведамства цёпла падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за ўзнагароды, якіх былі ўдастоены прысутныя і адзначыў, што сённяшні сумесны праект з'яўляецца наватарскім: падобнага гашэння марак у Рэспубліцы яшчэ ні разу не праводзілася. На памяць пра падзею Канстанцін Шульган уручыў мітрапаліту Веніяміну памятны падарунак.

***

На першай марцы, выпушчанай у Рэспубліцы Беларусь 20 сакавіка 1992 года па благаславенню мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, была размешчана выява нацыянальнай святыні нашай краіны — Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Гэтым выпускам быў пакладзены пачатак супрацоўніцтву Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь і прадпрыемства «Белпошта». За 30 гадоў было падрыхтавана да выпуску вялікая колькасць паштовых праектаў, прысвечаных Праваслаўю. На марках і канвертах маляваліся храмы і званы, шануемыя іконы, прападобная Еўфрасіння Полацкая, свяціцелі Сімяон Полацкі і Кірыл Тураўскі, а таксама рэлігійныя дзеячы мінулых стагоддзяў і сучаснасці, такія як святы князь Канстанцін Астрожскі і мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў).

Church.by