Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх накіраваў віншаванне ў адрас Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату з нагоды 75-гадовай гадавіны з дня яго заснавання

25 мая 2021
Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, направил поздравление в адрес Отдела внешних церковных связей Московского Патриархата по случаю 75-летней годовщины со дня его основания.

top.jpg

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, накіраваў віншаванне ў адрас Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату з нагоды 75-гадовай гадавіны з дня яго заснавання.

 

 

 

Яго Высокапраасвяшчэнству

Высокапраасвяшчэннейшаму Іларыёну,

Мітрапаліту Валакаламскаму,

Старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў

 

Ваша Высокапраасвяшчэнства,

дарагі Уладыка Іларыён,

айцы, браты і сёстры,

супрацоўнікі Аддзела знешніх царкоўных сувязяў!

 

Прыміце маё сардэчнае віншаванне з юбілейнай датай – 75-годдзем са дня заснавання Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага Патрыярхату!

Будучы створаным у цяжкі пасляваенны час, АЗЦС стаў адной з найважнейшых структур Рускай Праваслаўнай Царквы. Існаванне ўстаноў Маскоўскага Патрыярхату ў атэістычнай дзяржаве патрабавала немалых намаганняў і асабістай мужнасці кіраўнікоў. Ад вытокаў стварэння да нашага часу Аддзел знешніх царкоўных зносін узначальвалі выключна выдатныя архіерэі, сярод якіх Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і незабыўны першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт.

У цяперашні час умацоўваюцца адносіны Царквы з дзяржаўнай уладай. Аддзел знешніх царкоўных сувязяў працуе не толькі над развіццём сувязяў з грамадствам у Расіі і ва ўсім свеце, але і выконвае сваё адказнае служэнне па ўрэгуляванню канфліктаў, у якіх хрысціяне перажываюць беспрэцэдэнтныя ў сусветнай гісторыі ганенні і прыгнёт за сваю веру, клапоціцца аб развіцці міжправаслаўных, міжхрысціянскіх, міжрэлігійных адносін.

У сувязі з такой знамянальнай датай жадаю Вашаму Высокапраасвяшчэнству усяшчодрай дапамогі Божай для працягу кіраўніцтва Аддзелам па прыкладу годнага служэння архіерэяў-папярэднікаў у славу Святой Праваслаўнай Царквы Хрыстовай! Таксама шчыра віншую ўсіх супрацоўнікаў аддзела з юбілейнай гадавінай з дня заснавання і жадаю вам прамудрага вадзіцельства Гасподняга ў выкананні вашых паслухаў. Няхай ваша высокаадказная праца спрыяе ўмацаванню Праваслаўя і выратаванню хрысціян.

Многія і добрыя леты!

З брацкай любоўю ў Хрысце

 

+ ВЕНІЯМІН

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

г. Мінск

2021 г.