Патрыяршы Экзарх асвяціў памяшканні прадпрыемства «Плаціна-груп»
22 жніўня 2018 22 августа митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, по приглашению руководства посетил главный офис частного торгового унитарного предприятия «Платина-груп» и совершил освящение его помещений.22 жніўня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, па запрашэнню кіраўніцтва наведаў галоўны офіс прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Плаціна-груп» і здзейсніў асвячэнне яго памяшканняў.
Перад чын асвячэння Яго Высокапраасвяшчэнства віталі заснавальнік прадпрыемства Карагін Аляксей Віктаравіч і дырэктар Авілаў Сяргей Валянцінавіч.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і кіраўнік Аддзела Мінскай Экзархіі па кантролю за выкананнем даручэнняў Патрыяршага Экзарха іерэй Дыянісій Кавалёў.
Па заканчэнні чыну асвячэння мітрапаліт Павел агледзеў новаасвячаныя памяшканні прадпрыемства, паразмаўляў з супрацоўнікамі і ўручыў ім абразкі Божай Маці.
Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх прысутных з архіпастырскім словам і заклікаў Божае блаславенне на працу ўсіх работнікаў прадпрыемства.
На памяць аб сумеснай малітве мітрапаліт Павел паднёс у дар адміністрацыі і супрацоўнікам прадпрыемства Казанскую ікону Божай Маці.
