Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін наведаў Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі

08 верасня 2021
Визит был приурочен к 90-летию учреждения, которое отмечается в эти дни. В знак признания заслуг архипастырь наградил ректора БелМАПО Алексея Чуканова медалью святителя Кирилла Туровского. Ряду сотрудников академии были вручены грамоты Патриаршего Экзарха.

top.jpg

8 верасня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Візіт быў прымеркаваны да 90-годдзя ўстановы, якое адзначаецца ў гэтыя дні.

Патрыяршы Экзарх выказаў словы ўдзячнасці калектыву акадэміі за высакароднае служэнне, якое дапамагае здабыць людзям цялеснае здароўе і паўнату жыцця, і пажадаў дапамогі Божай у далейшай працы. Затым мітрапаліт Веніямін узначаліў малебен аб здароўі супрацоўнікаў і іх сем'яў. У дар акадэміі была перададзена ікона Божай Маці «Усецарыца».

У знак прызнання заслуг архіпастыр узнагародзіў рэктара БелМАПА Аляксея Чуканава медалём свяціцеля Кірыла Тураўскага. Шэрагу супрацоўнікаў акадэміі былі ўручаны граматы Патрыяршага Экзарха.

Напрыканцы сустрэчы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і рэктар БелМАПА Аляксей Чуканаў абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы рэалізацыі новых сумесных праектаў і мерапрыемстваў.

Church.by