Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Бабруйскую праваслаўную гімназію
04 кастрычніка 2020 4 октября митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, в сопровождении епископа Бобруйского и Быховского Серафима посетил приход храма святой княгини Елисаветы города Бобруйска.4 кастрычніка 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у суправаджэнні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма наведаў праваслаўную гімназію пры храме святой княгіні Лізаветы горада Бабруйска.
Гімназія адкрылася па ініцыятыве бацькоў выхаванцаў парафіяльнай нядзельнай школы ў 2007 годзе. Праект рэалізуецца ў рамках Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучальныя класы размешчаны ў двухпавярховым будынку былога дзіцячага саду, адноўленым намаганнямі Мікола-Сафійскага прыхода.