Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх наведаў кніжную выстаўку ў Мінскай духоўнай акадэміі

16 сакавіка 2018
15 марта митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, посетил выставку, организованную по случаю Дня православной книги в библиотеке Минской духовной академии.

top.jpg

15 сакавіка 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў выстаўку, арганізаваную з нагоды Дня праваслаўнай кнігі ў бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі.

Адным з экспанатаў выстаўкі стала ўнікальнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», перададзенае ў дар Патрыяршым Экзархам акадэмічнай бібліятэцы. Выданне падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і змяшчае факсімільнае ўзнаўленне кніг, выдадзеных Францыскам (у Святым Хрышчэнні Георгіем) Скарынам у XVI стагоддзі ў Празе і Вільні (сучасны Вільнюс).

На выстаўцы ў чытальнай зале бібліятэкі прадстаўлены рукапісныя і факсімільныя выданні Бібліі і Евангелля XI-XVII стагоддзяў.

Працягнецца выстаўка да 23 сакавіка 2018 года і будзе даступная для наведвальнікаў па будных днях з 10:00 да 17:00.

Church.by