Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх наведаў Калядны вечар духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС»

15 студзеня 2019
15 января митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, посетил Рождественский вечер духовно-образовательного проекта «ЛОГОС», состоявшийся в гимназии № 11 города Минска.

top.jpg

15 студзеня 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Калядны вечар духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС», які адбыўся ў гімназіі № 11 горада Мінска.

Праект «ЛОГАС» рэалізуецца ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2005 года на базе гімназіі № 11 горада Мінска. Мэтай праекта з'яўляецца выхаванне духоўна і маральна сталай асобы, якая ўсведамляе адказнасць за лёс Айчыны і свайго народа. Некаторымі з напрамкаў праекта з'яўляюцца: правядзенне факультатыўных заняткаў па праграмах «Духоўныя асновы культуры» і «Культура і рэлігія»; інтэграваныя ўрокі ў праграмах агульнаадукацыйных дысцыплін (гісторыі, грамадазнаўства, беларускай літаратуры і інш.); сустрэчы з педагогамі, бацькамі, экскурсійныя паездкі, удзел у агульнашкольных мерапрыемствах, бацькоўскіх сходах; правядзенне сістэмнай пазакласнай выхаваўчай работы з класнымі калектывамі па духоўна-маральнаму выхаванню на гадзінах інфармавання і на класных гадзінах; забеспячэнне педагагічнай практыкі для студэнтаў-тэолагаў ДУА «Інстытут тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла» БДУ на базе гімназіі.

Пры ўваходзе ў гімназію Патрыяршага Экзарха віталі хлебам-соллю дырэктар гімназіі Вольга Леанідаўна Бойка, кіраўнік праекта «ЛОГАС» іерэй Святаслаў Рагальскі і выхаванцы навучальнай установы.

У свяце таксама прынялі ўдзел: кіраўнік спраў адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска Аляксей Львовіч Ванкевіч, галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Аксана Леанідаўна Дземідзюк і іншыя высокія госці і выкладчыкі.

Урачыстая частка каляднага вечара пачалася ў актавай зале гімназіі з прывітальнага слова мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла. У сваім слове ўладыка Павел падкрэсліў важнасць адукацыйнага працэсу, заснаванага на хрысціянскіх духоўна-маральных каштоўнасцях, пажадаў удзельнікам праекта поспехаў і заклікаў благаславенне Божае на ўсіх прысутных. Для бібліятэкі гімназіі Патрыяршы Экзарх перадаў Біблію ў скураной вокладцы і кнігу «Першаіерархі Рускай Праваслаўнай Царквы».

Затым адбыўся святочны канцэрт і быў паказаны спектакль «Калядная быль», падрыхтаваны выхаванцамі гімназіі.

Church.by