Патрыяршы Экзарх павіншаваў архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя з днём нараджэння
31 мая 2021 Патриарший Экзарх поздравил архиепископа Новогрудского и Слонимского Гурия, наместника Свято-Успенского Жировичского монастыря, с 65-летием со дня рождения.
Яго Высокапраасвяшчэнству,
Высокапраасвяшчэннейшаму Гурыю,
архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму,
намесніку Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра Успення Прасвятой Багародзіцы
Ваша Высокапраасвяшчэнства, дарагі ўладыка!
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
Сардэчна віншую Вас са знамянальнай датай — 65-годдзем зямнога быцця.
Прысвяціўшы сваё жыццё працы на ніве Хрыстовай, Вы з руплівасцю выконваеце ўсе ўскладзеныя на Вас послухі, паводле слова Псалмапеўца імкнучыся служыць Госпаду богабаязна, і радавацца з трымценнем (Пс. 2:11).
Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё царкоўнага жыцця, сваім асабістым добрым прыкладам і мудрым словам ўзгадавалі і выхавалі многіх годных святароў.
Маючы апеку пра добраўпарадкаванне Жыровіцкай абіцелі, якая ёсць надзел Божай Маці на Беларускай зямлі, шмат сіл аддаеце як уладкаванню ў ёй манаскага жыцця, навучаючы брацію святлом евангельскага вучэння і ўмацоўваючы ў працы манаскага послуху, так і ўзнаўленню знешняга добраўпарадкавання і ўсебаковаму развіццю манастыра — і ўсё гэта ў Госпадзе, пад благадатным покрывам Царыцы Нябеснай.
Малітоўна жадаю, каб Усяміласцівы Гасподзь і ў далейшым умацоўваў вашы душэўныя і цялесныя сілы, дараваў добрае здароўе і дабрабыт яшчэ шматлікія і добрыя гады, дапамагаючы працы на карысць Маці Царквы і дзеля спасення даручанай Вам паствы!
З любоўю ў Хрысце Уваскрэслым,
+ Веніямін,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
30 мая 2021 года