Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх павіншаваў Кіраўніка дзяржавы з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03 ліпеня 2017
Митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, поздравил Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко с Днем Независимости Республики Беларусь.

top.jpgМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.  

Тэкст віншавання

Яго Правасхадзіцельству,
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку

Ваша Правасхадзіцельства,
шаноўны Аляксандр Рыгоравіч!

Пачціва прашу Вас прыняць сардэчнае віншаванне з вялікім для беларускага народа святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята нагадвае кожнаму грамадзяніну нашай Бацькаўшчыны аб неабходнасці даражыць свабодай, мірам і грамадскай згодай, аб важнасці захавання нацыянальнай культурна-гістарычнай спадчыны, у аснове якой ляжаць вечныя хрысціянскія каштоўнасці. У дзень Дзяржаўнай ўрачыстасці мы ўспамінаем подзвіг нашых бацькоў і дзядоў, дзякуючы якім мы сёння маем магчымасць жыць у свабоднай і незалежнай краіне. У рэаліях сучаснага свету для ўмацавання нацыянальнай самасвядомасці асабліва важна супрацоўніцтва дзяржаўнай улады, розных грамадскіх структур і Царквы.

Карыстаючыся спрыяльнай магчымасцю, шчыра выказваю Вам, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, ад усіх праваслаўных епіскапаў, святароў і простых вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ўдзячнасць за вашу нястомную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва Царквы і дзяржавы.

У гэты святочны дзень дазвольце пажадаць Вам добрага здароўя, дабрабыту і ўсемагутнай дапамогі Божай у Вашым высокім служэнні на славу роднай Айчыны!

З глыбокай павагай і найлепшымі пажаданнямі

Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

3 ліпеня 2017 г.

г. Мінск

Church.by