Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх павіншаваў Кіраўніка дзяржавы з Днём абаронцаў Айчыны

23 лютага 2017
Митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, поздравил Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко с Днем защитников Отечества.

top.jpg

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з Днём абаронцаў Айчыны.

 

 

 

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь,

Галоўнакамандуючаму Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь,

На Чале Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку

 

Ваша Правасхадзіцельства, паважаны Аляксандр Рыгоравіч!

Ад імя архіпастыраў, духавенства, усіх праваслаўных жыхароў Беларусі і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Адной з галоўных задач высокага і адказнага служэння Кіраўніка дзяржавы з'яўляецца клопат аб захаванні цэласнасці і суверэнітэту краіны, мір і дабрабыт яе грамадзян. Штодня здзяйсняючы самаадданую працу, Вы ствараеце трывалую аснову для ўсенароднага адзінства духу і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Адказнасць за захаванне цэласнасці дзяржавы і абарону яго інтарэсаў ляжыць на кожным з нас. Ахова зямлі, жыхарамі якой мы з'яўляемся, — пакліканне і свяшчэнны доўг кожнага свядомага чалавека. І Праваслаўная Царква, прапаведуючы сваім верным дзецям любоў, вернасць і адданасць Радзіме, клапоцячыся аб іх духоўна-маральным узрастанні і ўдасканаленні, таксама нязменна імкнецца ўнесці свой пасільны ўклад у справу захавання міру і стабільнасці ў грамадстве.

Ласкай Божай, сёння Беларуская дзяржава і Праваслаўная Царква канструктыўна ўзаемадзейнічаюць у самых розных сферах грамадскага жыцця, ажыццяўляючы мноства сумесных ініцыятыў на карысць Айчыны і беларускага народа. Веру, што такое супрацоўніцтва прынясе добры плён і яшчэ больш умацуе патрыятычны дух ў нашым набожным народзе.

Шаноўны Аляксандр Рыгоравіч! У гэты знамянальны дзень малітоўна жадаю Вам, Вашым блізкім і ўсім абаронцам нашай Айчыны бадзёрасці духу, мірнага неба, здароўя і дабрабыту.

Міласэрны Гасподзь хай даруе Вам і войску нашаму Сваё нябеснае благаславенне, сілу духу і добрае імкненне годна служыць сваёй роднай Айчыне!

З глыбокай павагай і найлепшымі пажаданнямі

+ Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі