Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх павіншаваў супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення з Пасхай Хрыстовай

11 красавіка 2018
11 апреля, в среду Светлой седмицы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, поздравил сотрудников Минской Экзархии и Минского епархиального управления с праздником Светлого Христова Воскресения.

top.jpg

11 красавіка 2018 года, у сераду Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення са святам Светлага Хрыстова Уваскрасення.

У віншаванні прынялі ўдзел: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі; кіраўнікі і супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

Сустрэча пачалася агульным урачыстым спевам трапара Уваскрасення Хрыстовага.

Ад імя прысутных з віншаваннем да Патрыяршага Экзарха звярнуўся сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

Мітрапаліт Павел сардэчна павіншаваў усіх з Пасхай Хрыстовай і пажадаў, каб у епархіяльным калектыве заўсёды панавалі дружба, мір і згода, каб кожны наведвальнік епархіяльнага ўпраўлення не застаўся без увагі і атрымаў ад царкоўных работнікаў вычарпальныя адказы на свае пытанні. Таксама уладыка Экзарх пажадаў усім радасці аб Уваскрэслым Госпадзе і добрага велікоднага настрою.

Працаўнікам Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. было абвешчана мнагалецце.

Патрыяршы Экзарх уручыў усім прысутным велікодныя падарункі і падаў архіпастырскае благаславенне.  

Church.by